Сімна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сімна
лац. Simna
лет. Simnas
Касьцёл
Касьцёл
Герб Сімны
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Плошча:
  • 2,06 км²
Насельніцтва: 1192 чал.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-64037
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д. / 54.38333; 23.65Каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д. / 54.38333; 23.65
Сімна на мапе Летувы
Сімна
Сімна
Сімна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.simnetas.lt/

Сі́мна (лет. Simnas) — места ў Летуве, паміж азёрамі Сімнам і Гілуітам. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1295 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на захад ад Аліты.

Сімна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Сімна, магчыма, утварыўся ад возера Сімна, назва якога не тлумачыцца зь летувіскай мовы[1].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сімна ўтварылася ад гоцкага імя Semno або Simno[2] (германскі князь зь імём Semnon упамінаецца ў III ст., а назву семнаны мела германскае племя зь звязу свэваў)[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Симно (1553 год)[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Сімна датуецца 1382 годам. У 1413 годам яно ўвайшло ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва

У 1520 годзе Сімна знаходзілася ў валоданьні Яна Забярэзінскага, які збудаваў тут касьцёл. У 1626 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў мястэчку Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сімна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Кальварыйскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 140 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сімну занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сімна ўвайшла ў склад Летувы.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1940 годзе Сімна апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году яна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1020 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1295 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1520)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 189—193.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  5. ^ Chlebowski B. Simno // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 614