Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён
кіт. 新疆维吾尔自治区
уйг. شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى‎
Краіна Кітай
Статус аўтаномны раён
Адміністрацыйны цэнтар Урумчы
Улучае 14 акругаў,
99 паветаў,
1005 воласьцяў
Найбольшы горад Урумчы
Губэрнатар Нур Бэкры
Сакратар КПК Чжан Чуньсянь
Насельніцтва (2010)
21 813 334 чал.[1] (25-е месца)
Шчыльнасьць 13 чал./км² (29-е месца)
Нацыянальны склад уйгуры, хань, казахі, хуэй, кыргызы, манголы, дунсян, памірскія народы, сібо
Плошча 1 664 900[2] км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 CN-65
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сіньцьзя́н (па-кітайску: 新疆, піньінь Xīnjiāng, [ɕíntɕjɑ́ŋ]; па-ўйгурску: شىنجاڭ, лац. Shinjang), афіцыйна — Сіньцьзя́н-Уйгу́рскі аўтаномны раён (па-кітайску: 新疆维吾尔自治区, піньінь Xīnjiāng Wéiwú'ěr Zìzhìqū; па-ўйгурску: شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى‎, трансьл. Shinjang Uyghur Aptonom Rayoni) — аўтаномны раён на крайнім паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Частка тэрыторыі Сіньцзяну на поўнач ад гораў Цянь-Шаню завецца Джунгарыя (ад манг. Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз. Жоңғария; кырг. Жуңгарстан; кіт. 準噶爾 (Чжуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى). Гістарычна гэты край называўся Ўсходнім Туркестанам, і гэтай назьве дагэтуль сьледуюць многія прадстаўнікі карэннага цюрскамоўнага насельніцтва.

Сталіцай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну зьяўляецца места Ўрумчы, адносна малады горад, асабліва ў параўнаньні з гарадамі з багатым гістарычным мінулым — гістарычнай сталіцай краю Кашгарам або Яркандам, Кульджай ці Турфанам. Іншымі славутасьцямі Сіньцьзяну зьяўляюцца гарады Шыхэцы, прадмесьце Ўрумчы Чандзі, горад нафтавікоў Карамай, Алтай — казаскі горад ля падножжа аднайменнага горнага ланцугу, Корла, Хамі, Манас, Аксу і Хатан — старажытны горад на поўдні Тарымскай нізіны.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]