Сінюха (прытока Вялікай)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У гэтага тапоніму ёсьць і іншыя значэньні, глядзіце старонку Сінюха (неадназначнасьць).
Рака
Сінюха
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сукаляў
Вышыня вытоку 131,1
Вусьце Вялікая Рака
Краіны басэйну
Вобласьці Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць і Люцынскі край
Даўжыня 195 км
Плошча басэйну 2040 км²

Сіню́ха (лат. Zilupe, рас. Синяя) — рака ў Беларусі, Латвіі і Расеі, левая прытока ракі Вялікай (басэйн Чудзкага возера). Цячэ ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 195 км. Плошча вадазбору 2040 км². Выдатак вады ў вусьці 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Найбольшая прытока — Верша. На рацэ стаяць места Зілупэ і гістарычнае мястэчка Пасінь (Латвія).

Пачынаецца каля вёскі Сукаляў, на захад ад Асьвейскага возера. У верхняй плыні мае выгляд нешырокага ручая. На працягу 14 км у межах Беларусі цячэ лясістай мясцовасьцію. Спачатку ёй праходзіць граніца Беларусі з Латвіяй, потым Латвіі з Расеяй, ніжэй заходзіць на тэрыторыю Латвіі. У межах места Зілупэ за 60 кілямэтраў ад вытоку шырыня ракі не перавышае 10 мэтраў, у рэчышчы відаць каменьне і пясковае дно, хуткасьць плыні высокая. Ніжэй за Зілупэ ў раку ўпадаюць некалькі прытокаў — ейная шырыня павялічваецца да 10—15 мэтраў. Упадае ў Вялікую за 21 км на поўдзень ад места Вострава[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 334.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1