Табакерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Табакерка

Табакерка (ад франц. tabatière) — невялікая пушачка з адным ці некалькімі аддзяленьнямі, якая закрываецца крышкай. Выкарыстоўваецца для захоўваньня табакі.

Табакеркі вырабляюцца з мэталу, дрэва, парцаляны, крышталю, бурштыну, слановай косьці і іншых матэрыялаў.