Тагальская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тагальская Вікіпэдыя
Тып інтэрнэт-энцыкляпэдыя
Даступныя мовы тагальская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Пачатак працы 1 сьнежня 2003 (20 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая
Ліцэнзія 🅭🅯🄎 3.0[d] і ЛВД ГНУ
tl.wikipedia.org

Тагальская Вікіпэдыя (па-тагальску: Wikipediang Tagalog) — разьдзел Вікіпэдыі тагальскай мовай, адкрыты 1 сьнежня 2003. Гэта 77-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, паводле стану на 29 сакавіка 2024 году зьмяшчае 47 031 артыкул[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тагальскі разьдзел Вікіпэдыі стаў першым адкрытым на мовах Філіпінаў. Першым створаным артыкулам па-тагальску (ня лічачы галоўнай старонкі) стаў «Вікіпэдыя» (25 сакавіка 2004).

10-тысячны артыкул быў створаны 20 кастрычніка 2007 року, 24 сьнежня таго ж року быў напісаны 15-тысячны артыкул Раство на Філіпінах(tl).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тагальская Вікіпэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў