Тадэвуш Айдукевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Айдукевіч.
Тадэвуш Айдукевіч
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэньні Tadeusz Ajdukiewicz
Дата нараджэньня 1852(1852)
Месца нараджэньня Вялічка, Польшча
Дата сьмерці 9 студзеня 1916 (63-64 гады)
Месца сьмерці Кракаў, Польшча
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
Адукацыя Акадэмія прыгожых мастацтваў (Кракаў)
Месца вучобы
Занятак мастак
Навуковая сфэра малярства
Плынь рэалізм

Тадэ́вуш Айдуке́віч (па-польску: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, Вялічка — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі партрэтыст, баталіст і жанравы мастак. Стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэрал прынц Леапольд фон Круа на манэўрах (1888)

У 1868—1873 роках навучаўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве, пасьля — у акадэміі прыгожых мастацтваў у Вене і Акадэмія прыгожых мастацтваў у Мюнхэне, а таксама ў майстэрні Юзэфа Бранта.

У 1914 далучыўся да Легіёнаў польскіх у складзе аўстра-вугорскага войска. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916 року.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь некалькіх падарожжаў прывёз захапленьне арыентальнай тэматыкай. Працаваў як прыдворны мастак, маляваў батальныя сцэны, выконваў партрэты на замову. Аўтар вялікай колькасьці карцін, сярод якіх «Партрэт Уладыслава Эльяша», «Партрэт Гелены Маджаеўскай», «Канстанты Браніцкі на паляваньні», «Коні на папасе», «Партрэт Андрэя Патоцкага на кані». Маляваў таксама на татранскую тэматыку, між іншага карціну «Выправа ў Татры», якая, праўдападобна, ідэнтычная з карцінай «Лягер Халубінскага».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski. Wielka encyklopedia tatrzańska. — Poronin: Wyd. Górskie, 2004. — ISBN 83-7104-009-1
  • Leonard Lepszy. Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935. — Т. 1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]