Тайны камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Та́йны камітэ́т — неафіцыйны дарадчы орган у Расейскай імпэрыі, які працаваў ў пачатку праўленьня Аляксандра I. Узьнік на аснове «кружка вялікага князя», які склаўся яшчэ ў 1797 годзе, але традыцыйна лічыцца, што ён працаваў у пэрыяд з 1801 па 1803 ці 1805 год. У яго ўваходзілі бліжэйшыя прыбліжаныя да Аляксандра I: граф Павал Строганаў, граф Віктар Качубей, князь Адам Чартарыйскі і Мікалай Навасільцаў.

У тайным камітэце абмяркоўваліся заплянаваныя рэформы: рэформа Сэнату Расейскай імпэрыі, праект утварэньня міністэрстваў, сялянская рэформа.