Тайскі сонечны каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тайскі сонечны каляндар — афіцыйны і найбольш распаўсюджаны каляндар у Тайляндзе. Каляндар быў уведзены Чулалангкорнам ў 1888 годзе н. э., і пры гэтым ён замяніў тайскі месяцовы каляндар.

Годазьлічэньне вядзецца паводле будысцкай эры (па-тайску: พุทธศักราช) (б. э.), якая пачалася на 543 гады раней Хрысьціянскай эры, таму 2024 год нашай эры паводле Грэгарыянскага календара зьяўляецца 2567 годам будысцкай эры.

12 месяцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тайскі сонечны каляндар на жнівень 2004 году (паводле Грэгарыянскага календара)
Беларускі варыянт Тайскі варыянт Скар. Лацінская транскрыпцыя Беларуская транскрыпцыя знак задыяку
Студзень มกราคม ม.ค. makarakhom макаракгом Казярог
Люты กุมภาพันธ์ ก.พ. kumphaphan кумпгапган Вадаліў
Сакавік มีนาคม มี.ค. minakhom мінакгом Рыбы
Красавік เมษายน เม.ย. mesayon мэсаён Авен
Травень พฤษภาคม พ.ค. pruetsaphakhom пхрысапгакгом Цялё
Чэрвень มิถุนายน มิ.ย. mithunayon мітгунаён Блізьняты
Ліпень กรกฎาคม ก.ค. karakadakhom каракадакгом Рак
Жнівень สิงหาคม ส.ค. singhakhom сынгхакгом Леў
Верасень กันยายน ก.ย. kanyayon кан’яён Панна
Кастрычнік ตุลาคม ต.ค. tulakhom тулакгом Шалі
Лістапад พฤศจิกายน พ.ย. pruetsachikayon пхрысатхікаён Скарпіён
Сьнежань ธันวาคม ธ.ค. thanwakhom тганвакгом Стралец

7 дзён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі варыянт Тайскі варыянт Лацінская транскрыпцыя Беларуская транскрыпцыя Колер Санскрыт Плянэта
Нядзеля วันอาทิตย์ wan athit ван атхыт чырвоны Сур’я Сонца
Панядзелак วันจันทร์ wan chan ван т’ан жоўты Чандра Месяц
Аўторак วันอังคาร wan angkhan ван ангкган ружовы Мангала Марс
Серада วันพุธ wan phut ват пгут зялёны Будха Мэркурый
Чацьвер วันพฤหัสบดี wan pharuehat (sabodi) ван пхарыхат (сабоды) памаранчавы Брыгаспаты Юпітэр
Пятніца วันศุกร์ wan suk ван сук блакітны Шукра Вэнэра
Субота วันเสาร์ wan sao ван сау фіялетавы Шані Сатурн

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]