Тайхі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера Почувадла — адно з тайхаў, якое захавалася.

Тайхі (па-славацку: Tajchy) — штучныя вадасховішчы ў Шт’яўніцкіх гарах у цэнтральнай Славаччыне. Большасьць зь іх была пабудаваная ў XVIII ст. для сілкаваньня энэргіяй срэбраных руднікоў Банскай Шт’яўніцы. Тагачасныя тайхі зьмяшчалі складанаўпарадкаваную сыстэму 60 рэзэрвуараў, злучаных паміж сабой каналамі і падземнымі тунэлямі даўжынёй больш за 100 м[1]. 24 штучных возера існуюць дагэтуль і служаць у якасьці месца адпачынку і баўленьня часу. Празь іхнюю гістарычную каштоўнасьць 11 сьнежня 1993 году тайхі былі ўключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO разам зь мястэчкам Банска Шт’яўніца і гістарычнымі помнікамі ў яго ваколіцах[2].

Працэс назапашваньня вады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіён Банскай Шт’яўніцы ня мае значных крыніцаў праточнай паверхневай вады. Менавіта з-за гэтага і былі спраектаваныя тайхі, каб захоўваць ваду шляхам назапашваньня атмасфэрных ападкаў. Каналы з агульнай даўжынёй у 72 км выконвалі функцыю перанакіраваньня дажджавой вады і тапленьня выпалага сьнегу ў 60 рэзэрвуараў[3]. Поўнасьцю сыстэма была здольная акумуляваць 7 мільёнаў м³ вады[1]. Затым вада цякла цераз 57 км каналаў да вадзяных колаў, якія сілкавалі сем забясьпечаных ківачовай сыстэмай насосаў. Помпы прыбіралі залішнія падземныя воды, і затым вадзяныя колы забясьпечвалі энэргіяй руднікі, апрацоўку мэталаў, мэталюргію і млыны[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Tajchy v Banskej Štiavnici (славацк.). SKonline. Праверана May 24, 2007 г.
  2. ^ Tajchy - vznik tajchov (славацк.). MO SRZ Banská Štiavnica. Праверана May 24, 2007 г.
  3. ^ Štiavnické tajchy - prírodná zaujímavosť (славацк.). Región Hont - regionálny informačný systém. Праверана May 24, 2007 г.
  4. ^ Slovakia in the UNESCO Treasury - Banská Štiavnica (page 4) Праверана May 24, 2007 г.