Такарышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Такарышкі
трансьліт. Takaryškі
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Эйгердаўскі
Насельніцтва: 112 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231363
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′0″ пн. ш. 26°3′0″ у. д. / 54.03333° пн. ш. 26.05° у. д. / 54.03333; 26.05Каардынаты: 54°2′0″ пн. ш. 26°3′0″ у. д. / 54.03333° пн. ш. 26.05° у. д. / 54.03333; 26.05
Такарышкі на мапе Беларусі ±
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Така́рышкі[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавасьць уяўляе каменны будынак панскага бровара, якія бачны з дарогі Юрацішкі — Вішнева. Калгасны сад акружае ліпавая алея, высажданая былым уладальнікам фальварка Такарышкі Вітольдам Радкевічам. Насупраць праз дарогу, на старых могілаках — помнік на магіле партызан і савецкага воіна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя з XVII стагодзьдзя, як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

З 1690 году ўласнасьць Казімера Ладзята, стражніка смаленскага, 5 дымоў. У пачатку 18 стагодзьдзя належаў Козел-Паклеўскім, пасьля Дакурнам, ашмянскаму будаўнічаму. У 1735 годзе ў вёсцы 3 дымы.

У Расейскай імпэрыі — вёска і маёнтак у складзе Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1861 год у вёсцы 87 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Такарышкі памешчыка Радкевіча. Зьяўлялася цэнтрам Такарышкаўскага сельскага таварыства.

У красавіку 1861 году ў Такарышках адбыліся сялянскія антыпрыгонныя хвалаваньні — сяляне з уладаньняў Радкевічаў адмовіліся адбываць баршчыну. Двухтысячны натоўп сялянаў, што сабраўся ў Іўі на кірмашы, расстралялі тры роты царскіх салдат.

Згодна перапісу 1897 году — 44 двары, 330 жыхароў. З 1899 году працуе школа граматы. У 1909 годзе — 48 двароў, 319 жыхароў. У 1905 годзе ў маёнтку 48 жыхароў, 642 дзесяціны зямлі.

Да прыходу немцаў у 1915 годзе падчас 1 Сусьветнай вайны працаваў бровар. Побач зь вёскай знаходзілася другая лінія абароны немцаў.

У міжваенны час у складзе Польшчы, у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 годзе — 53 двары, 244 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (92 двары, 347 жыхароў) цэнтар сельсавета Юрацішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Дзейнічала пачатковая школа. У 1950 годзе заснаваны калгас імя А. Пушкіна. 3 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. З 1960 па 1965 год у Даўгердзішкаўскім сельскім, затым у Юрацішкаўскім пасялковым савеце. З 13 студзеня 1965 году цэнтар Такарышкаўскага сельсавету. У 1970 годзе — 272 жыхары. З 15 ліпеня 1985 году далучана да Эйгердаўскага сельсавету. Цэнтар калгасу «Прагрэс».

Існуе клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сузязі, крама. У 1999 годзе 62 двары, 154 жыхары.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 112 чалавек
  • 1999 год — 154 чалавекі

У літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёску згадвае ў сваіх падарожных нататках «Лісты з дарогі» Ядвігін Ш.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 239

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]