Тамара Раеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара Раеўская
Тамара Рыгораўна Раеўская
Дата нараджэньня 27 траўня 1940(1940-05-27) (83 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці 1963 - наш час
Жанры эстрадная песьня
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

Тама́ра Рыго́раўна Рае́ўская (нар. 27 траўня 1940, г. Асіпавічы, Магілёўская вобласьць) — беларуская эстрадная сьпявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1974). Скончыла Менскую мастацкую вучэльню (1971). Ад 1963 году салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Аснову рэпэртуару складаюць творы беларускіх кампазытараў[1]. Рэпэртуар складаецца з больш за 200 песень. Першая выканаўца шматлікіх песень Льва Абеліёвіча, Уладзімера Будніка, Генрыха Вагнера, Віктара Войціка, Яўгена Глебава, Уладзімера Дарохіна, Эдуарда Зарыцкага, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Уладзімера Прохарава, Юрыя Семянякі, Эдуарда Ханка. Выконвала песьні Уладзімера Алоўнікава ды Яўгена Грышмана[2]. Вядучая перадачы рэспубліканскага радыё «Матчына песня».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Раеўская Тамара Рыгораўна // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 245.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Будкін. (2 мая 2013) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 4 красавіка 2020 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  2. ^ З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусi. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]