Тамара Саланевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галерэя імя Тамары Саланевіч у Нараўцы

Тама́ра Салане́віч (па-польску: Tamara Sołoniewicz; 17 верасьня 1938, Нараўка — 18 ліпеня 2000, Беласток) — беларуска-польская кінарэжысэрка і сцэнарыстка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў сям’і беларускіх інтэлігэнтаў (бацькі Мікола і Вольга). Закончыла Міхалоўскі ліцэй, а пасьля — факультэт польскай філялёгіі варшаўскага ўнівэрсытэту і пасьлядыплёмную журналісцкую студыю.

Працавала на Польскім тэлебачаньні, сьпярша ў Варшаве, пасьля — у Беластоку.

Тэмай яе большасьці дакумэнтальных фільмаў была Беласточчына і беларуская нацыянальная мяншыня ў Польшчы. Самым вядомым яе фільмам зьяўляецца «Крэсовая баляда 1935», якая паказвае жыцьцё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы.

Пасьмяротна ўзнагароджаная Крыжам Ордэну адраджэньня Польшчы, у яе роднай Нараўцы існуе галерэя яе імя.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1966 Горад на краі Пушчы (Miasto na skraju Puszczy)
  • 1974 Антыгона ў пуні (Antygona w stodole)
  • 1975 Гэля Пацэвічанка з Задваранаў (Hela Pacewiczówna z Zadworzan)
  • 1977 Зямля (Ziemia)
  • 1978 Хто за, хто супраць, хто не галасаваў ("Kto za, kto przeciw, kto sie wstrzymał)
  • 1982 Вузкі пуць (Wąski tor)
  • 1985 Крэсовая баляда 1935 (Kresowa ballada 1935)
  • 1985 Непрысутны, галаву злажыў на полі хвалы (Nieobecny, poległ na polu chwały)
  • 1987 Валатоўка з Гараноў (Siłaczka z Goran)
  • 1988 Вятрак у даліне (Wiatrak w dolinie)
  • 1988 Андрэй ды Марыя(Andrzej i Maria)
  • 1988 Ахвяра (Żertwa)
  • 1993 Мэлёдыя душы (Melodia duszy)
  • 1994 Ужо няздатныя (Już niepotrzebni)
  • 1995 Бізантыя ў Гайнаўцы (Bizancjum w Hajnówce)
  • 1995 Прыгода грамадзяніна Пікуціна (Przeżycie obywatela Pikutina)
  • 1995 Польскі беспрытульнік (Polski podrzutek)
  • 1995 Лэмка са Ждыні (Łemko ze Żdyni)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]