Тамара Стагановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара Стагановіч-Кольба
Імя пры нараджэньні Тамара Стагановіч
Дата нараджэньня 15 лістапада 1930
Месца нараджэньня в. Несутычы, Наваградзкі раён
Месца вучобы
Занятак малярка

Тамара Аляксандраўна Стагановіч, Тамара Стагановіч-Кольба (15 лістапада 1930, в. Несутычы, Наваградзкі раён) — беларуская мастачка ў ЗША.

З 1950 жыла ў ЗША. Скончыла Калюмбійскі ўнівэрсытэт у Нью-Ёрку ў 1956.

З 1955 году яна пачала ўдзельнічаць у пэрсанальных і групавых выставах. На яе рахунку ўдзел больш чым у 100 выставах. Зьяўляецца аўтарам і афарміцелем кніжак, піша маслам, вядомая як выдатны графік, працуе ў розных тэхніках, імя яе значыцца ў даведніках па амэрыканскім мастацтве[1]. Доўгі час не хацела маляваць людзей, бо зьняверылася ў іх пад час Другой сусьветнай вайны. Толькі пад час падрыхтоўкі ў ЗША аднаго зь беларускіх фальклёрных фэстываляў яна, пабачыўшы кабет у нацынальных строях, ад узрушэньня намалявала тры жаночыя фігуры.

Асноўныя творы адметныя вытанчанасьцю і ўнутраным спакоем. Сярод жывапісных прац партрэты Францішка Скарыны, трыптыхі «Любоў. Вера. Надзея» і «А вясны ня спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою», графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла».

У 1994 мастачка наведала Беларусь, дзе ў Менску прайшла яе выстава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]