Тамарынд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тамарынд
Tamarindus indica pods.JPG
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Тып Пакрытанасенныя
Кляса Двудольныя
Сямейства Бабовыя
Падсямейства Цэзальпініевыя
Род Тамарынд
Від Тамарынд індыйскі
Бінамінальная намэнклятура
Tamarindus indica L.

Тамарынд індыйскі (па-лацінску: Tamarindus indica), індыйскі фінік — расьліна сямейства бабовых (Fabaceae), адзіны прадстаўнік роду Тамарынд. Гэта трапічнае дрэва, радзімай якога зьяўляецца ўсходняя Афрыка, у тым ліку сухія ліставыя лясы Мадагаскару. У дзікім выглядзе ён расьце ў Судане, але ў цяперашні час расьліна распаўсюджаная на тэрыторыі большасьці трапічных краінаў Азіі, а таксама ў Лацінскай Амэрыцы і на Карыбах.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тамарынд. Батанічная выява з даведніка Köhler's Medizinal-Pflanzen, 1887
Праростак тамарында

Дрэва можа дасягаць 20 мэтраў у вышыню і застаецца вечназялёным у рэгіёнах без сухіх сэзонаў. Драўніна складаецца са шчыльнай цёмна-чырвонай сэрцавіны і мяккай жаўтаватай забалоні. Лісьце складанае, складаецца з 10-40 тонкіх лісьцікаў. Кветкі сабраныя у суквецьці. Плод — карычневы струкападобны боб, які складаецца зь мяккай пульпы і мноства шчыльных сямян. Насеньне можа надразацца дзеля паскарэньня прарастаньня.

Назвы тамарында на розных мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тамарынд таксама называюць індыйскім фінікам, гэта пераклад з арабскае تمر هندي tamr hindī. У Малайзіі яго называюць асам на малайскай мове і сьві боэй на дыялекце хокіен. У Інданэзіі ён таксама называецца асем (ці асам) Jawa (азначае яванскі асам) на інданэзійскай мове. На Філіпінах яго называюць «сампалок». У Індыі ён называецца імлі (на гіндзі), тэтулtẽtul (па-бянгальску), сіямбалаsiyambala (сінгальская мова), чынтачэтуChintachettu (дрэва) і чынтапандуChintapandu (плады) на (тэлугу), а па-тамільску і на малаяламепулі (puli). На мове канадахунасе (hunase). Па-малагасійскуваамадзіла (voamadilo). Адпаведны віетнамскі тэрмін — ме. У Тайляндзе яго называюць ма-хкам.

Ужываньне тамарында[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мякаць плада прыдатная да ежы і папулярная. Яна ўжываецца ў якасьці закрасы як у азіяцкай, так і ў лацінаамэрыканскай кухнях. Таксама зьяўляецца важным інгрэдыентам папулярных у Вялікабрытаніі Вустэрскага соўсу і гароднінавага соўсу HP (HP sauce). Мякаць зялёнай садавіны вельмі кіслая на смак і ўжываецца ў прыгатаваньні вострых страваў. Сьпелыя плады больш салодкія і могуць ужывацца для прыгатаваньня дэсэртаў, напояў, закусак.

Мякаць, лісьце і кара ўжываюцца таксама і ў медыцыне. Да прыкладу, на Філіпінах лісьце традыцыйна выкарыстоўваецца для прыгатаваньня травяное гарбаты, якая здымае ліхаманку пры малярыі. Дзякуючы сваім гаючым уласьцівасьцям тамарынд ужываецца ў Аюрведзе для лекаваньня захворваньняў апарату траўленьня.

Плады тамарында

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]