Таміслаў Іванчыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таміслаў Іванчыч
Tomislav Ivančić
Дата нараджэньня 30 лістапада 1938
Месца нараджэньня Давар
Дата сьмерці 17 лютага 2017 (78 гадоў)
Месца сьмерці Заграб
Працы Заграбскі ўнівэрсытэт
Канфэсія каталіцтва
Званьне прэсьбітэр
Ступень доктар навук
Альма-матэр Папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага
Зацікаўленасьці тэалёгія, філязофія
Ідэі агіятэрапія

Таміслаў Іванчыч (па-харвацку: Tomislav Ivančić; 30 лістапада 1938, Давар — 17 лютага 2017, Заграб) — каталіцкі сьвятар, доктар багаслоўя, дэкан, прафэсар Заграбскага ўнівэрсытэту, заснавальнік агіятэрапіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іванчыч вывучаў філязофію і тэалёгію ў Заграбе ды Рыме. У 1966 року ён быў высьвячаны на сьвятара Заграбскай архідыяцэзіі. Пасьля сканчэньня дактарату ў Папскім унівэрсытэце у 1971 ён вярнуўся ў Заграб.

У 1975 року стаў прафэсарам каталіцка-тэалягічнага факультэту Заграбскага ўнівэрсытэту, ачоліў катэдру фундамэнтальнай тэалёгіі. Займаўся філязофіяй, тэалёгіяй і літаратурай, шукаў новыя спосабы эвангелізацыі; з патрэбы разьвіцьця духоўнай тэрапіі, неаддзельнай ад саматычнай і псыхіятрычнай тэрапіі чалавека пры комплексным лячэньні чалавека вывеў мэтад агіятэрапіі і ў 1990 року заснаваў Цэнтар духоўнай дапамогі дзеля практыкаваньня агіятэрапіі.

У 1983 року стаў канонікам Загрэбскага мітрапольнага сабору. У 1998—2001 роках — дэкан каталіцка-тэалягічнага факультэту Заграбскага ўнівэрсытэту. У 2001 року быў абраны на пост рэктара ўнівэрсытэту, але з прычыны хваробы ня здолеў выконваць рэктарскія функцыі.

З 2004 року — сябра тэалягічнай камісіі Ватыкану.

Аўтар шматлікіх кніг на каталіцкую тэматыку, якія былі перакладзеныя на замежныя мовы. Быў сябрам Таварыства харвацкіх літаратурных перакладнікаў, рэдактарам і аўтарам шматлікіх нацыянальных і міжнародных каталіцкіх часопісаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]