Танрэн бо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Танрэн бо (па-японску: 鍛錬棒) — цяжкая квадратная біта (кій) зь дзяржальняю ня менш за 60 мм[1], што ўжываецца ў японскіх баявых мастацтвах у ходзе адзінкавых трэнаваньняў для розьвітку моцу й вытрываласьці.

Прызначаны адмыслова для таго, каб звыкнуцца з вагаю цяжкае рэчы, заразом рэдка мае выгляд мяча, у адрозненьне ад бокэна ды субурыто (таму менш эфэктыўны для вывучэньня ўдараў катанаю й не падыходзіць для кантакту зь іншымі мячамі). Вага ды памер танрэн бо не абмежаваныя й абумоўленыя толькі сілаю таго, хто трэнуецца[1].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнаваньне з танрэн бо (з ілюстрацыямі)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]