Танто

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Танто ў похвах і ягоны клінок
Два танто
Танто, замаскаваны пад веер

Танто (па-японску: 短刀 танто:?, літ. «кароткі меч») — кінжал самурая.

«Тан то» для японцаў гучыць як словазлучэньне, таму яны ніяк не ўспрымаюць танто як проста нож (нож па-японску — хамоно (па-японску: 刃物 хамоно?)).

Выраб і канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танто мае аднабаковы, калісьці двусечны клінок даўжынёю да 1-га сяку (30,3 см) і агульнаю даўжынёю зь дзяржальняю ўмоўна ≈ 30-50 см (звычайна 35-45 см). Калі даўжыня клінка больш 1-го сяку, то гэта ужо кароткі меч вакідзасі. Танто абавязан быць выраблены з губчатага жалеза (тамахаганэ) і мае характэрны хамон, здымную дзяржальню, што мацуецца да хваставіка бамбукаваю шпількаю мэкуґі, і здымную колую ґардуцуба.

Танто куюцца звычайна ў стылі хіра-дзукуры, то бок плоскімі, бяз рэбры калянасьці, хоць сустракаюцца асобнікі й з рабром калянасьці (мораха-дзукуры, двусечныя).[1]

Некаторыя танто, што мелі тлусты трохгранны клінок, называліся ёроідосі і былі прызначаныя для пратыканьня дасьпехаў у бліжнім баю.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танто ўжываўся выключна як дапаможная зброя (для дабіваньня, адразаньня галоваў, харакіры й інш.) і ніколі ў якасьці нажа — для гэтага існаваў маленькі нож каґатана (часта няслушна званы кодзука, хоць кодзука — толькі ягоная дзяржальня), які носіцца разам з танто або вакідзасі ў адмысловых пазах іх похвах

Танто выкарыстоўваліся збольшага самураямі, але яго насілі і лекары й гандлёўцы, як зброю самааховы. Жанчыцы вышэйшага сьвету часам таксама насілі маленькія танто (што зваліся кайкэн), што схоўваліся ў обі (поясе кімано) для самааховы або самагубства. Гэтак, пры аблозе замка Фусімі ўся сям’я ўладальніка замка Торыі Мататада скончыла жыцьцё самагубствам, каб пазьбегнуць палону, калі яго галоўная крэпасьць ля Кіёта пала пасьля жорсткай бітвы. Гэтае адчайнае калектыўнае самагубства пазьней стала сымбалям самурайскага гонару й адданасьці. Скрываўленыя дошкі падлогі з пакоя, у якой памерлі жанчыны ды дзеці, пазьнейша ўбудавалі ў столь найблізкага храма.

Апроч таго, танто па гэты дзень выкарыстоўваецца ў вясельнай цырымоніі чальцоў імпэратарскае сям’і.

Калісьці танто насілі ў дайсё ў якасьці сёто (другога мяча).

Муляж танто з дравяным, плястыкавым, а калісьці тупым мэталічным клінком ужываецца для трэніравань у гэткіх баявых мастацтвах, як айкідо, дзюдо й каратэ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што танто, вакідзасі й катана гэта, фактычна, «адзін і той жа меч рознага памеру». Першыя танто зьявіліся ў пэрыяд Хэйан і былі пазбаўленыя якіх-небудзь прыкметаў мастацкасьці.

За час вайны Ґэмпэй у танто сталі бачыць не толькі зброю, але і твор мастацтву. Культура самураеў да гэтага часу дасягнула свайго росквіту, а таксама разам з культураю канфіцыравалі й вайсковую сыстэму. Калі пэрыяд Хэйан падыходзіў да канцу, камплект ваяра складаўся з лука, наґінаты, доўгага мяча й танто.

У пэрыяд Камакура пачалі зьяўляцца высакаякасныя, па-майстэрску выкананыя ўзоры, створаныя, напрыклад, знакамітым Ёсіміцу (самым вядомым майстрам, які рабіў танто). Вытворчасьць танто, што дасягнула значных велічыняў у пэрыяд Мурамачы, рэзка ўпала ў пэрыяд Сінто («новых мячэй»), і танто гэтага пэрыяду даволі рэдкія. У пэрыяд Сін-Сінто («новых новых мячэй») на іх зноў паўстаў попыт, і вытворчасьць вырасла, аднак якасьць іх невысокая. Так адбылося, паколькі ў пэрыяд Мамаяма роля танто як зброі, якую насілі разам зь мячом, стала паступова зьмяншацца. У наступны пэрыяд Эда, танто наогул перасталі насіць, таму яго сымбальчнае значэньне практычна зраўнялася з утылітарным. Рэвалюцыя Мэйдзі зрынула кіраўнікоў сёґуноў Такуґава, і стварыла сваю імпэратарскую лінію кіраваньня. Імпэратарскія прыдворныя знокуў вярнуліся да старых традыцыяў, якія існавалі да кіраваньня Такуґава, а таксама вярнулі моду на нашэньне танто.

Культурная значнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сучасных правілах у Японіі танто прызнаецца нацыянальным культурным набыткам — адным з варыянтаў ніпон-то ці японскага мяча. Вырабляць танто могуць толькі ліцэнзаваныя майстры, зь якіх у Японіі ў цяперашні час актыўна працуюць каля 300 чалавек (агулам пасьля Другое сусьветнае вайны было выдадзена ля 600 ліцэнзіяў)[2].

Кожны танто (як нацыянальны здабытак) павінен быць ліцэнзаваны, у тым ліку і выяўленыя гістарычныя танто. Пры тым танто, што вырабляліся ў пэрыяд Другое сусьветнае вайны ў масавым парадку з сэрыйнае сталі, ліцэнзаваньню не падлягаюць і зьнішчаюцца, як ня мелыя культурнае каштоўнасьці і сувязі з нацыянальнымі традыцыямі[3].

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кусунґобу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кусунґобу (па-беларуску: дзевяць сун, пяць бу) — японскі рытуальны прамы тонкі ктнжал даўжынёю 29,7 см. На практыцы ёроідосі, танто, мэтэдзасі й кусунґобу — адно і тое ж. З дапамогаю гэтага кінжала ажыцьцяўлялася рытуальнае самагубства самурая, харакіры або сэпуку (літаральна — «распорваньне жывата»).

Замежныя варыяцыі танто[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За межамі Японіі шырока вядомыя нажы, званыя «танто». Гэта нажы, што зробленыя ў стылі самурайскага кароткага мяча. Паколькі па-за Японіяю пра тое, што такое танто, вядома мала, вытворцы называюць гэтым словам амаль усё што заўгодна. У асобнасьці, напрыклад, у ЗША існуе ўстояны стэрэатып — амэрыканізаваны «танто»[4] з формай клінка з рэзкім заломам лініі рэжучай абзы да ляза, свайго роду асобным міні-спускам у ляза, што ўтварае рабро з асноўным спускам, што стандартам танто ніяк не адпавядае. Больш за тое, робяць яшчэ такія «танто» з аднабаковымі спускамі, што ў Японіі практыкуецца для некаторых кухонных нажоў: янаґіба, дэба, ната (японскага варыянту мачэта) і ніколі для паляўнічых нажоў і, тым больш, танто.

Танто ў кампутарных гульнях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кокан Наґаяма. Кніга Знаўцы Японскіх Мячэй = The Connoisseur's Book of Japanese Swords. — Першае выданьне. — Японія: Kodansha International Ltd., 1997. — С. 49. — 355 с. — ISBN 4-7700-2071-6
  2. ^ Таміё Цучыка Новае пакаленьне стварэньня японскіх мячоў = The New Generation of Japanese Swordsmiths. — Першае выданьне. — Японія: Kodansha International Ltd., 2002. — С. 52. — 256 с. — ISBN 4-7700-2854-7
  3. ^ тлумачэньні kuribo
  4. ^ Амэрыканізаваны «танто»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лайбле Т.Меч. Вялікая ілюстраваная энцыкляпэдыя. /Пераклад зь ням./ — М.: Амеґа, 2008. — 232 с

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]