Тапіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тапіла
польск. Topiło
Тапіла
Былая назва: Апошні Грош
Мясцовая назва: Topiło
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 46 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′19″ пн. ш. 23°37′21″ у. д. / 52.63861° пн. ш. 23.6225° у. д. / 52.63861; 23.6225Каардынаты: 52°38′19″ пн. ш. 23°37′21″ у. д. / 52.63861° пн. ш. 23.6225° у. д. / 52.63861; 23.6225
Тапіла на мапе Польшчы
Тапіла
Тапіла
Тапіла
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тапі́ла (па-польску: Topiło, па-падляску: Topiło[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Тапільскае вадасховішча.

Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Арэшкаве) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Кірыла ды Мятода ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятныя крыжы для лясьнікоў памардаваных у Катыні, Курапатах і на Сібіры.

Гісторыя Тапіла пачалася ў 20-ых гадах 20 ст., калі ангельская кампанія Цэнтура(pl) пабудавала лінію вузкакалейкі з Гайнаўкі ў Старыну. Тады разпачаўся працэс заснаваньня адзінага ляснога пасёлку з навакольных пушчанскіх пасёлкаў лясных працаўнікоў (разьмяшчаліся яны ў пушчанскіх урочышчах з назвамі Бэльведэр, Новы Гданск). Спачатку пасёлак атрымаў неафіцыйную назву Апошні Грош, а пасьля Басэйн (на рэчцы Пярэбель былі пабудаваныя вадасховішча, у якіх вытрымоўвалі драўніну да адпраўкі ў тартак). Пасьля да вёскі была прызначаная назва Тапіла ад пушчанскага ўрочышча непадалёк[4]. У міжваенны пэрыяд Тапіла прыналежала да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 27 траўня 1945 году пад Тапілам адбылася сутычка паміж партызанамі 5 Віленскай Брыгады Арміі Краёвай ды атрадамі НКВД. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тапіла была далучане да гміны Гайнаўка. З 90-х гадоў Тапіла лічыцца турыстычнай вёскай (прыяжджаюць тут турыстычныя цягнікі з Гайнаўкі). У вёсцы былі ўсталяваныя памятныя крыжы для лясьнікоў памардаваных у час Другой сусьветнай вайны немцамі ды саветамі.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Topiło svoja.org Праверана 6 траўня 2015 г.
  3. ^ Гайнаўка. Парафія сьвятых Кірыла і Мятода (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 траўня 2015 г.
  4. ^ Od Ostatniego Grosza do Topiła (пол.) Puszcza i okolice. Puszcza Białowieska - pisanie nie codzienne Праверана 6 траўня 2015 г.