Тарпэда-БелАЗ Жодзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Поўная назва па-беларуску: Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Заснаваны 1962
Горад Жодзін, Беларусь
Стадыён «Тарпэда»
Умяшчальнасьць: 6524
Дырэктар Аляксандар Пугач
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 3 месца
Афіцыйны сайт

«Тарпэда»-БелАЗ — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Заснаваны ў 1962 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2023 гадоў. З 2002 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая футбольная каманда з Жодзіна ўпершыню выступіла ў чэмпіянаце БССР у 1962 годзе. Тагачаснай назвай клюбу была «Ракета». Аднак, першы гульнявы досьвед быў няўдалым, бо каманда атрымала 15 паразаў з 16 гульняў і скончыла чэмпіянат на перадапошнім радку выніковай табліцы, толькі з-за таго, што клюб «Салют» з Баранавічаў датэрмінова зьняўся з чэмпіянату.

Некалькі наступных сэзонаў клюб праводзіў ужо на абласным узроўні. Толькі празь пяць гадоў іншы клюб з Жодзіна, «Аўтазаводец», паспрабаваў свае сілы ў чэмпіянаце БССР, аднак на гэты раз пачынаць камандзе прыйшлося з другога дывізіёну. Клюб заняў шостае месца ў сваёй падгрупе. Наступны сэзон быў больш удалым, каманда заняла 4 месца сярод 11 удзельнікаў. У 1969 годзе клюб зьмяніў назоў на «Тарпэда» й заняў першае месца ў сваёй зоне, пасьля чаго вынікова скончыў дадатковыя гульні за выхад у першы дывізіён, аказаўшыся мацней за ваўкавыскую «Працу», а таксама менскія «Трактар» і «Арбіту».

1970 год стаў для клюбу чэмпіёнскім, каманда адразу зь першага заходу здолела атрымаць перамогу ў чэмпіянаце БССР, пры гэтым сем хатніх гульняў скончыўшы перамогамі й толькі аднойчы згуляўшы ўнічыю на сваім полі.

У 1992 годзе каманда мела назву БелАЗ. Да 2011 году клюб меў назву «Тарпэда», а па ўваходжаньні ў лік заснавальнікаў клюбу БелАЗу, яна была зьмененая на «Тарпэда»-БелАЗ[1]. ААТ БелАЗ атрымала кантрольны пакет акцыяў клюбу (65%), што надало магчымасьць значна падкарэктаваць клюбны фінансавы стан[2]. У чэмпіянаце 2012 году клюб заняў 11 месца ў найвышэйшай лізе і трапіў у плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе, дзе яго супернікам быў клюб «Гарадзея», але па выніках дзьвюх гульняў (0:1, 4:0) жодзінскі клюб застаўся ў найвышэйшай лізе.

У верасьні 2019 году галоўным трэнэрам жодзінскай каманды стаў Юры Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесьці клюб да ягоных першых у гісторыі бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У пачатку 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[3].

У кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2020—2021 гадоў клюб сустракаўся з дацкім «Капэнгагенам». Празь міжнародныя санкцыі і паветранай блякады «Тарпэда-БелАЗ» вымушаны быў правесьці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсэнал», аднак жодзінцам адмовілі, праз гэта хатняя гульня прайшла на Цэнтральным стадыёне ў Казані, дзе каманда прагуляла зь лікам 0:5. Сэзон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 году Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, якую заняў ягоны памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сэзону, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

Сэзон 2022 году жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнэра Дзьмітра Молаша. Пачатак чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда трывала паразы ў першых трох матчах усьцяж, але неўзабаве выправіла становішча і ўзвысілася да сярэдзіны табліцы. Добрая гульня ў другой палове сэзону дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

У 2023 годзе «Тарпэда-БелАЗ» добра пачаў чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідэраў у табліцы. 28 траўня 2023 году клюб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перагуляўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:0. Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. Няўдача ў эўракубках перакінулася на айчыннае першынство, і жодзінцы выдалі сэрыю зь нічыіх. Каманда працягвала трымаць трэці радок у табліцы, але шанец на залаты і нават срэбны мэдалі амаль зьнік. У апошнім туры, аднак, «Тарпэда-БелАЗ» мог страціць і трэці радок, але захаваў яго, не зважаючы на паразу ў апошнім матчы менскаму «Дынама». Такім чынам, у другі раз у гісторыі клюб здабыў мэдалі айчыннага чэмпіянату.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Яўген Абрамовіч 1995
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ігар Бурко 1988
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Прамудраў (капітан) 1992
7 Сьцяг Малдовы Нап Андрэй Кобец 1997
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Лісаковіч 1999
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Лявіцкі 1997
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Залескі 1994
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Максім Скавыш 1989
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яўген Зямко 1996
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Антон Кавалёў 2000
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Пацко 1995
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Руцкі 1999
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Рыгор Марцьянаў 2002
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Цімафей Шаркоўскі 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ільля Васілевіч 2000
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Цімафей Юрасаў 2003
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Даніла Нячаеў 1999
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Вадзім Пабудзей 1994
37 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Павал Прышывалка 1999
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Бутарэвіч 1997
51 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Лапцеў 1991
55 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Ксенафонтаў (ар. Родз.) 1999
97 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Мякіш 2000
96 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Мялько 2004
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Скаўпнёў 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Сяргей Верамко 1982
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксей Анцілеўскі 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Жалезны 2004

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 11 30 5 9 16 17–39 24 1/2
2013 Найвышэйшая 5 32 12 6 14 33–38 42 1/8
2014 Найвышэйшая 4 32 13 11 8 38–30 50 1/16
2015 Найвышэйшая 7 26 10 6 10 31–29 36 Ул 1Уладальнік
2016 Найвышэйшая 5 30 13 9 8 47–33 48 1/4
2017 Найвышэйшая 5 30 14 9 7 43–27 51 1/8
2018 Найвышэйшая 5 30 16 7 7 36–18 55 1/8
2019 Найвышэйшая 6 30 13 6 11 41–36 45 1/4
2020 Найвышэйшая 3 30 16 8 6 55–37 56 1/2
2021 Найвышэйшая 8 30 10 6 14 38–43 36 1/4
2022 Найвышэйшая 8 30 11 10 9 35–32 43 Ул 1Уладальнік
2023 Найвышэйшая 3 28 12 13 3 33–18 49

Удзел у эўракубках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубак Г В Н П М
Ліга Эўропы 10 4 3 3 11—10
Ліга канфэрэнцыяў 4 0 1 3 4—13
Усяго 14 4 4 6 15—23
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2010—2011 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Ісьляндыі Фюлькір Рэйк’явік 3:0 3:1
2 к/р Сьцяг Сэрбіі ОФК Бялград 0:1 2:2
2015—2016 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Альбаніі Кукес 0:0 0:2
2016—2017 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 1:0 2:1
3 к/р Сьцяг Аўстрыі Рапід Вена 0:0 0:3
2020—2021 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р Сьцяг Даніі Капэнгаген 0:5 1:4
2023—2024 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р Сьцяг Кіпру АЕК 2:3 1:1

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]