Тарпэда-БелАЗ Жодзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тарпэда-БелАЗ Жодзіна
Torpedo zhodino logo.jpg
Заснаваны 1962
Горад Жодзіна, Беларусь
Стадыён «Тарпэда»
Умяшчальнасьць: 6524
Дырэктар Міхаіл Хлус[1]
Галоўны трэнэр Ігар Крывушэнка[2]
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2014 4 месца
Афіцыйны сайт

«Тарпэда»-БелАЗ — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Заснаваны ў 1962 годзе. Выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2011 годзе ў сьпіс заснавальнікаў клюбу было далучана прадпрыемства ААТ БелАЗ, якое, акрамя таго, атрымала кантрольны пакет акцыяў клюбу, то бок 65%, што надало магчымасьць значна падкарэктаваць клюбны фінансавы стан[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая футбольная каманда з Жодзіна ўпершыню выступіла ў чэмпіянаце БССР у 1962 годзе. Тагачаснай назвай клюбу была «Ракета». Аднак, першы гульнявы вопыт быў няўдалым, бо каманда атрымала 15 паразаў з 16 гульняў і скончыла чэмпіянат на перадапошнім радку выніковай табліцы, толькі з-за таго, што клюб «Салют» з Баранавічаў датэрмінова зьняўся з чэмпіянату.

Некалькі наступных сэзонаў клюб праводзіў ужо на абласным узроўні. Толькі празь пяць гадоў іншы клюб з Жодзіна, «Аўтазаводец», паспрабаваў свае сілы ў чэмпіянаце БССР, аднак на гэты раз пачынаць камандзе прыйшлося з другога дывізіёну. Клюб заняў толькі шостае месца ў сваёй падгрупе. Наступны сэзон быў больш удалым, каманда заняла 4 месца сярод 11 удзельнікаў. У 1969 годзе клюб зьняніў назоў на «Тарпэда» й заняў першае месца ў сваёй зоне, пасьля чаго вынікова скончыў дадатковыя гульні за выхад у першы дывізіён, аказаўшыся мацней за ваўкавыскую «Працу» й менскія «Трактар» і «Арбіту».

1970 год стаў для клюбу чэмпіёнскім, каманда адразу зь першага заходу здолела атрымаць перамогу ў чэмпіянаце БССР, пры гэтым сем хатніх гульняў скончыўшы перамогамі й толькі аднойчы згуляўшы ўнічыю на сваім полі.

У 1992 годзе каманда мела назву БелАЗ. Да 2011 году клюб меў назву «Тарпэда», а па ўваходжаньні ў лік заснавальнікаў клюбу БелАЗу, яна была зьмененая на «Тарпэда»-БелАЗ[4]. У чэмпіянаце 2012 году клюб заняў 11 месца ў вышэйшай лізе і трапіў у плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе, дзе яго супернікам быў клюб «Гарадзея», але па выніках дзьвюх гульняў (0:1, 4:0) жодзінскі клюб застаўся ў вышэйшай лізе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на красавік 2015 году[5]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Павел Часноўскі 1986
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Арцём Чалядзінскі 1977
3 Сьцяг Украіны Аб Вячаслаў Сярдзюк 1985
4 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Мельнік 1988
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ігар Бурко 1988
6 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Панкавец 1981
7 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Арцём Канцавы 1983
8 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Сялява 1992
10 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Матвеенка 1986
11 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Шчагрыковіч 1983
13 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Раман Сьцяпанаў 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Яцкевіч 1985
17 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Максімаў 1985
18 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Валеры Мараў 1993
19 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Васькоў 1988
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Віталь Кібук 1989
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Паўлавец 1996
23 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Дацэнка 1987
24 Сьцяг Расеі Аб Віталь Казанцаў 1981
32 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Платонаў 1986
35 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Яўген Абрамовіч 1995
99 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Вячаслаў Глеб 1983

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Баўтрук 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Павал Сіліч 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Гардзяюк 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Джугір 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Кнацько-Штэрк 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Кулінковіч 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Артур Купрэйчык 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Рымчонак 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ігнаці Сідар 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Батура 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Бялко 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Леановіч 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Віталь Ліхцін 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Анатоль Макараў 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сьцяпан Макараў 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Мінко 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Пузевіч 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Смаль 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Уладзімер Чарнуха 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Красноў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Цурко 1998

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Трапашка («Славія», да канца сэзону 2015 году[6]) 1990

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Вышэйшая 11 30 5 9 16 17–39 24
2013 Вышэйшая 5 32 12 6 14 33–38 42
2014 Вышэйшая 4 32 13 11 8 38–30 50

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/2 4 3 0 1 7–3
2013—2014 1/8 2 1 1 0 5–2
2014—2015 1/16 1 0 1 0 0–0

Удзел у эўракубках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2010—2011 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Ісьляндыі Фюлкір Рэйк’явік 3:0 3:1
2 к/р Сьцяг Сэрбіі ОФК Бялград 0:1 2:2
2015—2016 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Альбаніі Кукес 9 ліпеня 2 ліпеня

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]