Тарпэда Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тарпэда-МАЗ Менск»)
Тарпэда Менск
Поўная назва Футбольны клюб «Тарпэда Менск»
Заснаваны 1947
Горад Менск, Беларусь
Стадыён Тарпэда
Умяшчальнасьць: 5200
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 3 месца (Менск)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з гораду Менску, заснаваны ў 1947 годзе. Пасьля першага кола сэзону 2019 году адмовіўся ад удзелу ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Афіцыйны гімн клюбу напісаны гуртом «Чырвоным па Белым (ЧпБ)»[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатні стадыён «Тарпэда» да ягонага ўзьяднаньня ў клюб «Менск».

Клюб быў заснаваны 26 жніўня 1947 году[2]. У савецкія часы клюб гуляў у чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 году «Тарпэда» ўдзельнічала ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы посьпех клюб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацьвертае месца. У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасьцяў перайшоў у другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасьля гэтага «Тарпэда» спыніла сваё існаваньне. База клюбу была перададзена новаму клюбу, які ўтварыўся на аснове менскай «Зьмены» — ФК «Менск».

Першае адраджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе клюб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянат Менску (чацьверты ўзровень беларускіх ліг). У лютым 2014 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[3]. У красавіку 2014 году «Тарпэда» папоўніла склад удзельнікаў другой лігі[4].

У ліпені 2015 году стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпэда» з расейскай кампаніяй «Мірком»[5]. Неўзабаве да складу «Тарпэда» далучыўся шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі гульцоў, і сталічная каманда здолела выйсьці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сэзону — пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпэда» таксама выступала пасьпяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Параза ў апошнім туры, аднак, адкінула менчукоў на выніковы трэці радок. Гэтым дружына гарантавала сабе права на ўдзел у першай лізе ў 2016 годзе.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых гульцоў, якія не праходзілі ў склад клюбаў Найвышэйшай лігі. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Павал Бацюта. Аднак, каманда хутка апусьцілася ў канец турнірнай табліцы, пасьля чаго ўлетку галоўным трэнэрам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых футбалістаў. У выніку, «Тарпэда» здолела ўзьняцца ў табліцы на 9-ы радок пры 14 удзельніках.

На матчы «Тарпэда» супраць берасьцейскага «Дынама» ў сэзону 2018 году. Тады сваіх супернікаў клюб прымаў на стадыёне ФК «Менск».

Перад сэзонам 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася разглядаць дакумэнты клюбу «Крумкачы» на атрыманьне ліцэнзіі на ўдзел у найвышэйшай лізе, у выніку іх месца заняло «Тарпэда», якое заняла трэцяе месца ў першай лізе ў сэзоне 2017 году[6].

У сэзоне 2019 году пасьля неблагога пачатку, калі менчукі здабылі перамогу над «Іслаччу» і нічыю зь «Віцебскам», справы ў каманды пайшлі горш, бо яна апынулася ў канцы табліцы. У траўні 2019 году асноўны спонсар «Тарпэда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансаваньня каманды, і амаль два месяцы яна існавала бяз грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клюб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсьці фінансаваньне і магчымасьць працягнуць выступы ў чэмпіянаце. У двух апошніх матчах, як то 28 ліпеня ў Кубку Беларусі супраць «Клецку» і 3 жніўня супраць БАТЭ, «Тарпэда» было скамплектаванае пераважна з гульцоў моладзевага складу, а дасьведчанымі гульцамі былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянэр Яўген Аанча, які да таго папоўніў быў склад. Пасьля сканчэньня першага кола сэзону 2019 году каманда адмовілася ад далейшага ўдзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, ва ўсіх астатніх матчах камандзе былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].

Другое адраджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2020 году «Тарпэда» плянавала заявіцца ў Другую лігу[8], аднак ня трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў[9]. Клюбныя каманды працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях. У пачатку сэзону 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[10].

У сакавіку 2022 году «Тарпэда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[11]. У дывізіёне гораду Менску каманда доўгі час рухалася ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і ня здолела выйсьці ў фінальны этап.

Папярэднія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1947—1998: «Тарпэда»
  • 1999—2002: «Тарпэда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпэда-СКА»
  • з 2007: «Тарпэда»

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка выступленьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 10 15 5 3 7 15–17 13 Чвэрцьфінал
1992—1993 Першая (Д1) 9 32 10 10 12 29–33 30 1/16 фіналу
1993—1994 Першая (Д1) 6 30 9 15 6 18–18 33 Чвэрцьфінал
1994—1995 Першая (Д1) 6 30 11 10 9 36–29 32 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 9 15 5 3 7 12–27 18 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 12 30 7 8 15 32–53 29 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 8 30 12 6 12 45–43 42 1/8 фіналу
1998 Найвышэйшая (Д1) 7 28 12 8 8 44–22 44 Паўфінал Зьмена назваў ліг
1999 Найвышэйшая (Д1) 10 30 10 5 15 31–47 35 Фіналіст
2000 Найвышэйшая (Д1) 8 30 13 10 7 45–28 49 1/8 фіналу
2001 Найвышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–32 37 1/8 фіналу
2002 Найвышэйшая (Д1) 4 26 15 6 5 30–16 51 1/8 фіналу
2003 Найвышэйшая (Д1) 4 30 19 7 4 54–20 64 1/16 фіналу
2004 Найвышэйшая (Д1) 6 30 13 7 10 37–31 46 1/8 фіналу Адмова й пераход у другую лігу
2005 Другая (Д3) 1 26 22 4 0 75–9 70 1/32 фіналу Выхад у першую лігу
2006 Клюб спыніў існаваньне
2007 Чэмпіянат Менску (Д4) 5 20 8 3 9 37–42 27
2008 Чэмпіянат Менску (Д4) 5 14 4 3 7 19–33 15
2009 Чэмпіянат Менску (Д4) 3 1/32 фіналу
2010 Чэмпіянат Менску (Д4) 4 18 10 2 6 35–17 32 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Менску (Д4) 1
2012 Чэмпіянат Менску (Д4) 3 14 7 2 5 25–20 23
2013 Чэмпіянат Менску (Д4) 9 22 7 4 11 36–38 25
2014 Другая — Б (Д3) 12 24 8 7 9 32–30 31 1/64 фіналу
2015 Другая — Б (Д3) 3 26 15 6 5 44–20 51 1/32 фіналу Выхад у першую лігу
2016 Першая (Д2) 9 26 9 6 11 35–36 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 3 30 17 6 7 60–29 57 1/16 фіналу
2018 Найвышэйшая (Д1) 14 30 6 6 18 20–41 24 1/8 фіналу
2019 Найвышэйшая (Д1) 16 30 1 3 26 4–63 6 1/8 фіналу
2022 Другая — Менск (Д3) 3 16 10 3 3 29–16 33 1/64 фіналу
2023 Другая — Менск (Д3) 1/128 фіналу

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйны гімн клюбу — «Загінуўшы клюб»
  2. ^ Минскому «Торпедо» исполнилось 70 лет (рас.)
  3. ^ Официально зарегистрирован СОО «Футбольный клуб Торпедо Минск»
  4. ^ Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  5. ^ Минское "Торпедо" объявило о начале сотрудничества с российской компанией
  6. ^ Минское «Торпедо» сыграет в высшей лиге (рас.)
  7. ^ Минское «Торпедо» отказалось от участия в чемпионате страны в высшей лиге (рас.)
  8. ^ Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом
  9. ^ Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге
  10. ^ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (рас.) TUT.BY Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2021 г.
  11. ^ Футбол. Минское "Торпедо" сыграет во второй лиге чемпионата Беларуси-2022. Клуб профинансируют болельщики Праверана 15 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 25 сакавіка 2022 г.
  12. ^ Павел Батюто возглавил минское «Торпедо» (рас.)
  13. ^ Минское «Торпедо» возглавил Андрей Пышник (рас.)
  14. ^ Минское «Торпедо» возглавил Сергей Кабельский (рас.)
  15. ^ Минское «Торпедо» уволило Кабельского. Лагун возглавил команду (рас.)
  16. ^ Минское «Торпедо» вновь сменило главного тренера. На пост заступил Владимир Невинский (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]