Тарына Турын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарына
Поўная назва Torino Football Club SpA
Заснаваны 1906
Горад Турын, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 27 958
Кіраўнік Урбана Кайра[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
torinofc.it

«Тарына» (па-італьянску: Torino) — італьянскі футбольны клюб з гораду Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб правёў большую частку сваёй гісторыі ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футболу. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца бардовы й белы.

Апошняе чэмпіёнства клюбу датавана сэзонам 1975—1976 гадоў. Найвышэйшым посьпехам клюбу на эўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЭФА сэзону 1991—1992 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых пасьпяховых клюбаў у італьянскім футболе ў пляне перамогаў у чэмпіянаце. У 2005 годзе клюб быў перафундаваны.

З сэзону 2012—2013 гадоў клюб гуляе ў Сэрыі A.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Тарына» быў заснаваны 3 сьнежня 1906 году пасьля сустрэчы ў броварным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі гульцамі клюбу адразу сталі некалькі гульцоў «Ювэнтуса» на чале з Альфрэда Дыкам, які пакінуў «Ювэнтус» пасьля таго, як клюб выказаў жаданьне зьехаць з Турыну[1]. Акрамя Альфрэда Дыка, іншымі заснавальнікамі клюбу зьяўляюцца швайцарскі бізнэсовец Ганс Шонброд, які стаў першым старшынём, і Віторыё Поцца, які пазьней стаўся галоўным трэнэрам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клюбу стаў стадыён Вэлядрома Умбэрта I. Клюб папоўнілі такасама некаторыя гульцы зь іншых клюбаў, у тым ліку з клюбу «Тарэнэзэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол раскол у «Ювэнтусе» й стварэньне «Тарына» не было сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяньня, якое стала вядома як Дэрбі дэля Моле[4].

«Тарына» прыняў удзел у першым у сьвеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паразу ў фінале ад швайцарскага клюбу «Сэрвэт» зь лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клюб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клюбу быў складзены ня толькі са сваіх гульцоў, але й з гульцоў свайго суперніка «Ювэнтусу», але клюб ня здолеў дайсьці да фіналу[6].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Люка Джэмэльлё 2000
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Пэр Схуўрс 1999
4 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Буонджорна 1999
5 Сьцяг Марока Аб Адам Мазына (ар. Удынэзэ) 1994
6 Сьцяг Італіі Аб Матэо Лявата (ар. Салернітана) 2000
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Іван Іліч 2001
9 Сьцяг Парагваю Нап Антоніё Санабрыя 1996
11 Сьцяг Італіі Нап П’етра Пэльегры 2001
13 Сьцяг Швайцарыі Аб Рыкарда Радрыгес (капітан) 1992
15 Сьцяг Грузіі Аб Саба Сазонаў 2002
16 Сьцяг Харватыі ПА Нікала Ўлашыч 1997
17 Сьцяг Сэрбіі Нап Ураш Кабіч (ар. Црв. Зьвезда) 2004
19 Сьцяг Італіі ПА Рауль Бэльянова 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Валентына Ляцара 1996
21 Сьцяг Нігерыі Нап Дэйвід Акерэке (ар. Крэманэзэ) 1997
26 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Кафі Джыджы 1992
27 Сьцяг Косава ПА Мёргім Войвада 1995
28 Сьцяг Італіі ПА Самуэле Рыччы 2001
32 Сьцяг Сэрбіі Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч 1997
61 Сьцяг Камэруну ПА Адрыян Тамэз 1994
65 Сьцяг Італіі Бр П’етра Пасадор 2003
66 Сьцяг Летувы ПА Гвідас Гіняйтыс 2004
71 Сьцяг Румыніі Бр Міхай Попа 2000
77 Сьцяг Польшчы ПА Караль Лінэты 1995
91 Сьцяг Калюмбіі Нап Дуван Сапата (ар. Аталянта) 1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]