Тацьцяна Яблонская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацьцяна Яблонская
Дата нараджэньня 11 (24) лютага 1917
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 чэрвеня 2005(2005-06-17)[2] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак малярка, прафэсарка ўнівэрсытэту
Месца працы
Жанры жанравае малярства[d] і пэйзаж
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «У памяць 1500-рочча Кіеву»
Сталінская прэмія 2-й ступені Народны мастак СССР
ордэн «За заслугі» II ступені ордэн Дзяржавы
Дзяржаўная прэмія СССР Народны мастак УССР
Ганаровая адзнака прэзыдэнта Ўкраіны
Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі Сталінская прэмія
Подпіс Выява аўтографу

Тацьцяна Нілаўна Яблонская (24 лютага 1917, Смаленск — 17 чэрвеня 2005, Кіеў) — украінская жывапісіца, народная мастачка Ўкраіны (1960).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935-41) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947-73 гг (прафэсар з 1967). У пэйзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыцьцесьцьвярджальныя, паэтычныя вобразы сучасьнікаў і роднай прыроды.

На працягу ўсяго творчага жыцьця ўдзельнічала ў шматлікіх ўсеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя:

  • 1956 — XXVIII Міжнародная мастацкая выстаўка ў Вэнэцыі (біенале);
  • 1958 — Сусьветная выстава ў Брусэлі.

Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 пэрсанальных выстаў у Маскве, Лёндане, Будапэшце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі з-за распачатай тады вайны з фармалізмам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яблонская Татьяна Ниловна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.