Таўча граўча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таўча граўча
Паходжаньне
Асноўны складнік
  • струкі[d]

Таўча граўча — страва македонскай кухні, смажаныя бабы на патэльні[1]. У сэрбскай кухні ёсьць падобная страва прэбранац[2][3].

Назва стравы складаецца з двух словаў: «таўча» — асаблівы гліняны посуд, і «граўча» — фасоля. Іншыя назвы стравы — граўча на таўчы[4], фасоля па-македонску.

Для прыгатаваньня патрабуецца буйная белая фасоля тэтавац, якая культывуецца ў раёне гораду Тэтава.

Акрамя белай фасолі ў склад стравы ўваходзяць цыбуля, алей, чырвоны баўгарскі перац і розныя заправы: соль, перац, пятрушка і г. д.

Фасоля перад гатаваньнем замочваецца да набраканьня і разьмякчэньня, потым варыцца да гатоўнасьці, перад сканчэньнем варкі ў яе дадаюцца пасіраваная на алеі цыбуля і заправы. Па гатоўнасьці фасолі страва перакладаецца ў вогнетрывалы посуд — таўча — і запякаецца. Да стравы можа дадавацца мяса[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Большой Балкан Гастрономический атлас, №3—4, лето 2014, Медиа Группа Династия, ст. 61
  2. ^ Пребранац — Запечаная фасоля па-сэрбскі
  3. ^ Гравче на тавче
  4. ^ Наталья Ильина Удивительная Македония. — Litres, 2013. — 72 с. — ISBN 9785457257344
  5. ^ Граўча на таўчэ (запечаная фасоля)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]