Тбілісі-Пасажырская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тбілісі-Пасажырская (па-грузінску: თბილისის ცენტრალური სადგური) — чыгуначная станцыя Грузінскай чыгункі, якая знаходзіцца ў горадзе Тбілісі (Грузія).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыя распачала працу ў 1872 годзе пасьля завяршэньня будаўніцтва ўчастка Зэстафоні — Тыфліс Поці-Тыфліскай чыгункі. На станцыі было два пасажырскіх тэрміналы: Цэнтральны і Баржомскі.

Стары будынак цэнтральнага вакзала быў пабудаваны ў 1872 годзе. Пазьней ён быў зьнесены і ў 1952 годзе заменены будынкам у стылі сталінскага ампіру.

У 1982 годзе было прынятая пастанова аб пабудове новага будынка вакзала, а стары будынак быў прыгатаваны да зносу, аднак падмурак апынуўся настолькі трывалым, што вакзал было вырашана падарваць. Пасьля падрыву будынку пачалося будаўніцтва новага вакзалу, якое так і не было завершана. Цяпер будынак вакзала перароблены ў шопінг-мол «Тбілісі-Цэнтрал», але невялікія па плошчы касавая заля і заля чаканьня рэканструяваныя і дзейнічаюць.

Баржомскі вакзал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыя плятформы Баржомскага вакзалу былі пабудаваныя ў 1979 годзе. Да 2011 году ён выкарыстоўваўся як канчатковая станцыя для электрацягнікоў, якія ідуць у Тбілісі з Заходняй Грузіі. 15 лютага 2011 году на Баржомскі вакзал прыбыў апошні прыгарадны цягнік. З 16 лютага 2011 году маршруты ўсіх электрацягнікоў, якія адпраўляюцца адсюль, падоўжаныя да станцыі Тбілісі-Аэрапорт, а сам вакзал быў ліквідаваны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]