Тодар Куніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тодар Куніцкі
Род дзейнасьці грамадзка-палітычны дзяяч, лекар
Дата нараджэньня 14 траўня 1899
Месца нараджэньня Павязынь
Дата сьмерці 5 сакавіка 1985
Месца сьмерці Гданьск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар

Тодар Куніцкі (14 траўня 1899, Повязынь каля Маладэчна, зараз Радашкавіцкі сельсавет Маладэчанскага раёну — 5 сакавіка 1985, Гданьск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Ўнівэрсытэце імя Стэфана Баторага ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.

У траўні 1931 прыняты ў БІГіК разам з Браніславам Туронкам[1].

У 1933 скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, працаваў лекарам на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Радаслава Астроўскага прадугледжвалася «спальваць»[2].

У час Другой сусьветнай вайны — у Вільні. Пасьля вайны пераехаў зь сям’ёю ў Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр.

Беларускі дасьледнік гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсьці старую (яшчэ 19 стагодзьдзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладэчаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — тое-сёе з фатакартак і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастаком[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Ф. Вашкевіч. Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (1921—1939 гг.) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  2. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
  3. ^ Алесь Пашкевіч. Галасы забытых людзей // Arche 10-2006

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]