Томас Макдугал Брысбэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Томас Макдугал Брысбэйн
Thomasbrisbane.jpg
Губэрнатар Новга Паўднёвага Ўэйлза
1 сьнежня 1821 — 1 сьнежня 1825
Папярэднік: Лаклан Маккуоры
Наступнік: Ралф Дарлінг
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 23 ліпеня 1773,
Ляргс, Шатляндыя
Памёр: 27 студзеня 1860,
Ляргс
Адукацыя: Эдынбурскі ўнівэрсытэт

Генэрал-маёр Сэр Томас МакДугал Брысбэйн (па-ангельску: Thomas Makdougall Brisbane; 23 ліпеня 1773 — 27 студзеня 1860) — брытанскі вайсковец, кіраўнік калёніі ў Аўстраліі і астраном.

Нарадзіўся 23 ліпеня 1773 году ў горадзе Ляргс, Шатляндыя. Атрымаў адукацыю астранома і матэматыка ў Эдынбурскім унівэрсытэце. Уступіў у шэрагі Брытанскай Арміі ў 1789 і зрабіў бліскучую кар’еру ў Фляндрыі, Вэст-Індыі, Гішпаніі і Паўночнай Амэрыкі. Быў на службе ў Артура Ўэлсьлі. У 1813 атрымаў званьне Генэрал-маёр. У лістападзе 1819 ажаніўся на Ганьне Марыі МакДугал.

Яго імя носіць горад Брысбэйн на ўсходнім узьбярэжжы Аўстраліі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Томас Макдугал Брысбэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў