Тамаш Макоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Томаш Макоўскі»)
Тамаш Макоўскі
Бюст Тамаша Макоўскага ў Нясьвіжы
Дата нараджэньня 1575
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1630[1][2]
Месца сьмерці
Занятак гравёр, рысавальшчык
Фрагмэнт мапы ВКЛ (Украіна) Тамаша Макоўскага
«Барысфэнскі шлях» у ніжнім цячэньні. Мапа Макоўскага і Вільлема Янсана Блаў

Тама́ш Мако́ўскі (1562 або 1575—1630) — гравэр, рысавальнік.

З 1600 па 1611 год на службе князя Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі», жыў у асноўным у Нясьвіжы. Аўтар некаторых медзярытаў да кнігі Радзівіла «Пэрэгрынацыя, або паломніцтва ў Сьвятую зямлю» (1601, Брунсбэрг), партрэта Мікалая Крыштофа Радзівіла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясьвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Аўтар ілюстрацыяў да «Гіпікі» князя Крыштофа Мікалая Дарагастайскага (Кракаў, 1603 і Познань, 1620]), да панэгірыка Мікалаю Крыштофу Радзівілу братоў Скарульскіх (Нясьвіж, 1604), шматлікіх выяваў магнацкіх гербаў.

Мапа Макоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгравіраваў першую дакладную геаграфічную мапу ВКЛ (Амстэрдам, 1613), якая зьяўляецца найбольш значнай працай Макоўскага (гэтак званая «мапа Макоўскага»). Ёсьць зьвесткі пра яе ранейшую рэдакцыю (каля 1603 году). Распаўсюджанае раней меркаваньне пра ўдзел Макоўскага ў працы над мапай у якасьці картографа, хутчэй за ўсё, памылковае.

Назва мапы з лацінскае мовы перакладаецца як «Вялікае Княства Літоўскае са шматлікімі краямі, якія яму належаць, падрабязна апісанае. Найсьвятлейшаму і найвышэйшаму валадару і пану Мікалаю Крыштафу Радзівілу Божай міласьцю князю на Оліцы і Нясьвіжы, князю Сьвятой Рымскай імпэрыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Сьвятой Труны ў Ерусаліме і інш., чыім стараньнем і коштам гэтая праца выйшла у сьвет».

Іншыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Т. Макоўскі, Панарама Вільні (1600)

Выканаў некалькі гравюр на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1609—1618 гадоў: плян Масквы, выяву прадстаўленьня сэнату палонных братоў Шуйскіх і г. д. Віды местаў Макоўскага вызначаюцца падрабязнасьцю і ўяўляюць каштоўны іканаграфічны матэрыял. У творчасьці Макоўскага прасочваецца ўплыў галяндзкіх майстроў, ёй уласьцівыя некаторыя рысы маньерызму.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Нясьвіжы пастаўлены бюст Тамашу Макоўскаму.
  • Мапа ВКЛ Макоўскага была перавыдадзеная ў Беларусі ў 2000-я гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Thomas Makowski // opac.vatlib.it (анг.)
  2. ^ Tomasz Makowski // Альвін

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923.
  • Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]