Тоні Эбат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тоні Эбат
18 верасьня 2013 — 15 верасьня 2015
Папярэднік Кевін Рад
Наступнік Малкальм Тэрнбул[d]
26 сакавіка 1994 — 18 траўня 2019
Папярэднік Michael MacKellar[d]
Наступнік Zali Steggall[d]
1 сьнежня 2009 — 18 верасьня 2013
Папярэднік Малкальм Тэрнбул[d]
Наступнік Chris Bowen[d]
26 лістапада 2001 — 3 сьнежня 2007
Папярэднік Peter Reith[d]
Наступнік Энтані Албаніз[d]
7 кастрычніка 2003 — 3 сьнежня 2007
Папярэднік Kay Patterson[d]
Наступнік Nicola Roxon[d]
18 верасьня 2013 — 15 лістапада 2013
Папярэднік Кевін Рад
Наступнік Махінда Раджапаксэ[d]
30 студзеня 2001 — 7 кастрычніка 2003
Папярэднік Peter Reith[d]
Наступнік Kevin Andrews[d]
21 кастрычніка 1998 — 30 студзеня 2001
Папярэднік Chris Ellison[d]
Наступнік Mal Brough[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 лістапада 1957(1957-11-04)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Margie Abbott[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Энтані Джон «Тоні» Эбат (па-ангельску: Anthony John «Tony» Abbott; нар. 4 лістапада 1957 годзе, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідэр апазыцыі й кіраўнік Лібэральнай партыі з 1 сьнежня 2009 году, міністар аховы здароўя ў 2003—2007 гадох ва ўрадзе Джона Гаўарда. Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Сыднэйскім унівэрсытэце, дзе атрымаў дзьве ступені бакаляўра — па эканоміцы й праве. Ва ўнівэрсытэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіраваньня. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта ў Сыднэі атрымаў стыпэндыю Родса й працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую сэмінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазьней працаваў журналістам.

У 1993—1994 гадох быў выканаўчым дырэктарам аб’яднаньня «Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію», у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 гадох займаў пасаду міністра па справах занятасьці й працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасьля паразы кіруючай кааліцыі на парлямэнцкіх выбарах 2007 году Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслугах і абарыгенаў. 1 сьнежня 2009 году Эбат быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідэрам апазыцыі.

Пасьля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 2010 году Эбат зьяваўляўся кандыдатам ад апазыцыі на пасаду прэм’ер-міністра. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году кааліцыя Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасьня 2013 году Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасьці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]