Трасьцінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трасьці́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Хоцімскага раёну, мяжуе з Забялышынскім, Чарняўскім і Янаўскім сельсаветамі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Трасьціно. Старшыня — Алена Смалякова. Насельніцтва на 2010 год — 1056 чалавек[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2007 год: населеных пунктаў — 6, агульная плошча — 68,3 км², колькасьць насельніцтва — 828 чалавек (непаўналетніх — 114, працаздольных — 417).

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Азёраўка, Альшоў 2, Бесядзкі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Круглы, Малуноўка, Пагранічнік, Шаладонаўка, Янаўка — ліквідаванага Янаўскага сельсавету[2].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: УКСП «Саўгас „Забялышын“», сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, сельскі клюб, 2 бібліятэкі, аддзяленьне сувязі, комплексна-прыёмны пункт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]