Тратылавы эквівалент

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вышыня ядзернага грыба ў залежнасьці ад энэргіі (у тратылавым эквіваленце)

Траты́лавы эквівалент — мера вызваленьня энэргіі высокаэнэргетычных падзеяў, прыведзеная ў колькасьці трынітраталюолу (ТНТ), які вызваляе пры выбуху роўную колькасьць энэргіі.

Удзельная энэргія выбуховага раскладаньня трынітраталюолу ў залежнасьці ад умоваў правядзеньня выбуху вагаецца ў дыяпазоне 980—1100 кал/г. Для параўнаньня розных відаў выбуховых рэчываў умоўна прынятыя значэньні 1000 кал/г і 4184 Дж/г.

Гэтыя адзінкі выкарысоўваюцца для ацэнкі энэргіі, якая вызваляецца падчас ядзерных выбухаў, выбухаў хімічных выбуховых прыладаў, падзеньняў астэроідаў і камэт, выбухаў вульканаў.

Энэргія выбуху ядзернай бомбы «Малы» над Хірасімай 6 жніўня 1945 году паводле розных ацэнак складае ад 13 да 18 кт ТНТ, што адпавядае поўнай канвэрсіі ў энэргію прыблізна 0,7 г масы (E = mc^2 = 0,0007*(3\times10^8)^2).

Для параўнаньня, агульнае сусьветнае спажываньне электраэнэргіі за 2005 год (5×1020 Дж) адпавядае велічыні 120 Гт ТНТ, або ў сярэднім 3,8 кт у сэкунду.