Трахіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трахіт

Трахіт (па-грэцку: trachys — «шурпаты, няроўны») — эфузіўная сярэдняя горная парода лужнага шэрагу (SiO2 52—65%). Галоўным кампанэнтам зьяўляецца каліевы палявы шпат, які пераважае над кіслым плагіяклязам; зь цёмнаколерных мінэралаў прысутнічаюць у невялікай колькасьці біятыт, а таксама амфібол і піраксэн.

Колер — шаравата-белы, шэры, ружовы, жоўты або карычняваты. Структура — парфіравая, схаванакрышталічная. Тэкстура — сітаватая, флюідальная. Удзельная вага 2,5 г/см³.

Форма заляганьня — патокі, купалы, шчытападобнай вульканы, невялікія гіпабісальня інтрузіі і дайкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]