Трнаўскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трнаўскі край
Trnavský kraj

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Славаччына
Статус край Славаччыны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Трнава
Дата ўтварэньня 24 ліпеня 1996
Кіраўнік Jozef Viskupič[d]
Насельніцтва (2009) 561 525 чал
Плошча 4174,2 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 767 м
Месцазнаходжаньне Трнаўскага краю
Трнаўскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SK-TA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Трна́ўскі край (па-славацку: Trnavský kraj, па-вугорску: Nagyszombati járás) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацым цэнтрам у Трнаве.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трнаўскі край разьмешчаны ў заходняй частцы Славаччыны і аддзяляе Браціслаўскі край, самы заходні, ад астатняй Славаччыны. На поўнач ад краю праходзіць граніца з Чэхіяй, на поўдні — з Вугоршчынай. Частка краю на поўнач ад Малых Карпатаў уваходзіць у склад Загор’е (Славаччына).

Асноўнымі рэкамі ў краі зьяўляюцца Дунай з Малым Дунаем, Ваг, Дудваг і Морава.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Край зьяўляецца найменшым у Славаччыне ў дэмаграфічным сэнсе, хоць і мае шчыльнасьць насельніцтва 133 жыхароў на км², што болей сярэдняга паказьніка па краіне (110 на км²). Найбуйнейшымі гарадамі зьяўляюцца: Трнава, П’ешцяны, Глогавец, Дунайска-Стрэда і Серадзь. Узровень урбанізацыі складае каля 49% жыхароў, якія жывуць у 16 гарадах. Згодна зь перапісам насельніцтва 2001 году, у краі пражывала 551 003 жыхары, 73,9% зь якіх зазначылі сябе славакамі; у краі пражывае таксама заўважная частка вугорцаў — 23,7%, а ў раёне Дунайска-Стрэда складаюць 87% усяго насельніцтва раёну. У краі таксама жыве пэўная колькасьць чэхаў і цыганаў (меней за 1%)[1].

Раёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трнаўскі край складаецца з 7 раёнаў:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]