Тропікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тропікі на мапе плянэты

Тро́пікі (ад стар.-грэц. τροπικός(κύκλος) — паваротны круг) — кліматычныя зоны Землі. У строга геаграфічным разуменьні разьмешчаны паміж тропікам Казярога ці Паўднёвым тропікам і тропікам Рака ці Паўночным тропікам — асноўнымі паралелямі, якія разьмешчаны на 23° 27′ на поўдзень і поўнач ад экватара і вызначаюць найбольшую шырату, на якой Сонца апоўдні можа падняцца ў зэніт (у дзень летняга сонцастаяньня).

Для трапічных рэгіёнаў характэрны гарачы клімат.