Трохбаковы футбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гульня ў трохбаковы футбол, 1997

Трохбако́вы футбо́л — адмена футболу, асноўным адрозьненьнем якой зьяўляецца адначасная прысутнасьць на полі трох камандаў.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поле для гульні ў трохбаковы футбол мае форму роўнабаковага шасьцікутніка з трыма брамамі, разьмешчанымі на кожнай другой грані[1]. Гульня вядзецца адным мячом. Матч цягнецца 3 таймы па 12 хвілінаў. Перамагае каманда, якая прапусьціла найменш галоў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарам ідэі трохбаковага футболу лічыцца дацкі мастак-абстракцыяніст Асгер Ёрн. Ён імкнуўся разьвіць і ўзбагаціць тэорыю сытуацыянізму, таму трохбаковы футбол нарадзіўся у многім як тэарэтычны праект. З філязофскага пункту погляду галоўнай перавагай гульні, на думку аўтара, зьяўляецца адсутнасьць драмы. Меркавалася, што трохбаковы футбол спрыяе разьвіцьцю навыкаў зносінаў між калектывамі.

Першы афіцыйны матч па трохбаковым футболе адбыўся ў 1993 годзе ў Глазга і быў арганізаваны лёнданскай Псыхагеаграфічнай асацыяцыяй[2].

У сьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульня атрымала папулярнасьць у Ангельшчыне, Аўстрыі, Беларусі, Італіі, Польшчы, Сэрбіі, Шатляндыі.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Правілы гульні ў трохбаковы футбол (рас.) (pdfПраверана 14 ліпеня 2011 г.
  2. ^ It’s a Game of Three Halves (анг.) (pdfПраверана 19 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]