Трыэтылортаацэтат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарастрыжневая мадэль малекулы гэтага цяжкавымаўляльнага злучэньня

Трыэтылортаацэтат, паводле намэнклятуры IUPAC 1,1,1-трыэтоксіэтан (хімічная формула C8H18O3) — этылавы ортаэтэр воцатнае кісьлі. Алеістая вадкасьць з колерам ад жоўтага да празрыстага. Мае рэзкі пах.

Трыэтыл-ортаацэтат ужываецца ў арганічным сынтэзе дзеля ўвядзеньня ацэтатнае групы ў сьпірт. Таксама выкарыстоўваецца ў перагрупоўцы Джонсана — Кляйзэна.