Трыюмфальная арка (Маладэчна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Трыюмфальная арка
Трыюмфальная арка, 1937 г.
Трыюмфальная арка, 1937 г.
Краіна Беларусь
Места Маладэчна
Каардынаты 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д. / 54.321722; 26.8637611Каардынаты: 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д. / 54.321722; 26.8637611
Тып будынка арка
Дата пабудовы 1929 год
Стан зьнішчана
Трыюмфальная арка на мапе Беларусі
Трыюмфальная арка
Трыюмфальная арка
Трыюмфальная арка
Трыюмфальная арка на Вікісховішчы

Трыюмфальная арка, таксама Менская брама — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Маладэчне, збудаваны ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка міжваеннай Польскай Рэспублікі Юзэфа Пілсудзкага і зруйнаваны на пачатку 1960-х гадоў. Адкрыцьцё аркі адбылося падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных сьвяткаваньню дзесяцігодзьдзя 86-га пяхотнага палку Войска Польскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыюмфальную арку ў Маладэчне збудавалі ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка міжваеннай Польскай Рэспублікі Юзэфа Пілсудзкага. Гэта быў парадны ўезд на тэрыторыю гарнізону 86-га пяхотнага палку з боку Маладэчанскага чыгуначнага вакзалу.

У пачатку 1960-х гадоў савецкія ўлады пастанавілі разбурыць арку. Адно з тлумачэньняў зьвязвае гэта з павелічэньнем аўтамабільнага руху, бо сярэдні праезд аркі быў занадта вузкім, у ім немагчыма было разьехацца двум аўтамабілям. Паводле іншай вэрсіі, савецкія ўлады кіраваліся выняткова ідэялягічнымі прычынамі, пра што сьведчыць той факт, што арку зруйнавалі без магчымасьці аднаўленьня: з дапамогай трактароў яе разарвалі на кавалкі і зьнішчылі канчаткова. Статуі львоў, якія стаялі з бакоў ад аркі, удалося захаваць: нейкі час яны былі ў Маладэчне, па чым трапілі ў парк пасёлку Бярэзінскага, што недалёка ад Маладэчна, дзе знаходзяцца і дагэтуль.

На месцы аркі прайшла вуліца Машэрава і ўтварыўся аўтобусны прыпынак «Драматычны тэатар».

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Пабудова аздаблялася шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капэлян бласлаўляў жаўнераў падчас вайсковых урачыстасьцяў. У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]