Трыянонская дамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вугоршчына паводле Трыянонскай дамовы (сьветла-зялёны колер) і тэрыторыі, якія адышлі ад яе (цёмна-зялёны). Паказаны этнічны склад рэгіёнаў на 1920 год.

Трыянонская дамова — мірнае пагадненьне, якое было складзена паміж краінамі-пераможцамі ў Першай сусьветнай вайне й пацярпелай паразу Вугоршчынай. Падпісаная 4 чэрвеня 1920 году ў Вялікім Трыянонскім палацы Вэрсалю. Набыла моц 26 ліпеня 1921 году.

Дамова юрыдычна замацоўвала становішча, якое фактычна склалася ў басэйне Дунаю пасьля вайны. У выніку была зафіксаваная страта Вугоршчынай значных тэрыторыяў:

Трыянонская дамова, у выніку якой Вугоршчына пазбавілася 2/3 тэрыторыі й насельніцтва (у тым ліку 3 мільёнаў этнічных вугорцаў), 88% лясных рэсурсаў, 83% вытворчасьці чыгуну й 67 % банкаўска-крэдытнай сыстэмы, быў успрыняты ў Славаччыне й Румыніі як аднаўленьне справядлівасьці, а ў самай Вугоршчыне — як нацыянальная трагедыя. Рэваншызм стаў адной з асноўных рысаў міжваеннай дыктатуры Міклаша Хорці. Па выпадку заключэньня дамовы ў краіне была абвешчана нацыянальная жалоба, усе афіцыйныя сьцягі прыспушчаныя да 1938 году. У школах вучні кожны дзень перад урокамі чыталі малітву пра ўзьяднаньне Радзімы.

Пры актыўнай падтрымцы нацысцкай Нямеччыны, Трыянонская дамова была перагледжаная ў 1938—1940 гадох; былі прынятыя Венскія арбітражы, паводле якіх Вугоршчына вярнула сабе частку страчаных у 1920 годзе земляў — поўнач Трансыльваніі, поўдзень Славаччыны й Закарпацкую Ўкраіну. У 1941 годзе ў склад Вугоршчыны ўвайшла частка захопленай Нямеччынай Югаславіі (Ваяводзіна).

Пасьля Другой сусьветнай вайны ўсе гэтыя рашэньні былі адмененыя, і Вугоршчына ў наш час ізноў існуе ў межах, вызначаных Трыянонскай дамовай. За іхнымі межамі застаюцца значныя нацыянальныя вугорскія меншасьці (сэкеі ў Румыніі, гл. Вугорская аўтаномная вобласьць, вугорцы Славаччыны, Аўстрыі, Ваяводзіны, Украіне — галоўным чынам у Закарпацьці). Пытаньне суайчыньнікаў час ад часу дыскутуецца ў палітыцы й 1990—2000-х гадоў — сур’ёзна ці ў папулісцкіх мэтах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]