Трэнта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трэнта
італ. Trento
Трэнта
Герб Трэнта Сьцяг Трэнта
Першыя згадкі: 1 стагодзьдзе
Горад з: 4 стагодзьдзе
Краіна: Італія
Рэгіён: Трэнтына-Альта Адыджэ
Мэр: Алесандра Андрэата
Плошча: 157,9 км²
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 115 243 чал.
шчыльнасьць: 729,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +0461
Паштовы індэкс: 38100
Нумарны знак: TN
Геаграфічныя каардынаты: 46°6′0″ пн. ш. 11°8′0″ у. д. / 46.1° пн. ш. 11.13333° у. д. / 46.1; 11.13333Каардынаты: 46°6′0″ пн. ш. 11°8′0″ у. д. / 46.1° пн. ш. 11.13333° у. д. / 46.1; 11.13333
Трэнта на мапе Італіі
Трэнта
Трэнта
Трэнта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.comune.tn.it

Трэ́нта (па-італьянску: Trento, па-нямецку: Trient, па-лацінску: Tridentum) — горад у Італіі, сталіца рэгіёну Трэнтына-Альта Адыджэ і правінцыі Трэнтына. Насельніцтва гораду на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110 142 чалавекі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнцкая катэдра

Першапачаткова заснаваны кельтамі, Трэнта быў заваяваны рымлянамі ў 1 стагодзьдзі да н. э. У канцы 4 стагодзьдзя ў горадзе зьявіўся першы біскуп, сьвяты Вігілій. Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі горад пабываў пад уладаю готаў, ламбардаў, франкаў, і нарэшце зрабіўся часткаю Сьвятое Рымскае імпэрыі. З 1027 году, па рашэньні імпэратара Конрада II, горадам кіраваў прынц-біскуп, якія меў адначасова сьвецкую ды царкоўную ўладу. У 15451563 гадах у Трэнта праходзіў Трыдэнцкі Сабор.

Улада прынцаў-біскупаў скончылася ў 1801 годзе, калі горад быў захоплены Напалеонам. У 1814 годзе гэтыя землі перайшлі да Імпэрыі Габсбургаў, а пасьля Першае сусьветнае вайны далучаныя да Італіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]