Тува

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Тыва (Тува)
рас. Республика Тыва (Тува)
тув. Тыва Республика

Сьцяг
Гімн Гімн Тывы
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Усходне-Сыбірскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Кызыл
Улучае 17 раёнаў (кажуўнаў),
2 мескія акругі
Найбольшы горад Кызыл
Іншыя буйныя гарады Кызыл, Каа-Хем, Ак-Давурак, Шаганар
Дата ўтварэньня 11 кастрычніка 1944 (як Тувінская АВ)
10 кастрычніка 1961 (як Тувінская АССР)
1991 (як Рэспубліка Тува)
Старшыня Ўраду Шалбан Кара-оол
Старшыня
Вярхоўнага Хуралу
(парлямэнту)
Рэспублікі Тыва

Кан-оол Даваа
Афіцыйныя мовы расейская, тувінская
Насельніцтва (2013)
310 460[1] (77-е месца)
Шчыльнасьць 1,84 чал./км²
Нацыянальны склад тувінцы, расейцы
Плошча 168 604 км² (21-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 3976 м
Месцазнаходжаньне Тувы
Рэспубліка Тыва (Тува) на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +8
Код ISO 3166-2 RU-TY
Код аўтам. нумароў 17
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа рэспублікі Тува

Рэспу́бліка Тыва́, Тува́ (па-расейску: Республика Тыва, Тува, па-тувінску: Тыва Республика) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні Ўсходняй Сыбіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Буратыяй і Іркуцкай вобласьцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца на поўдні расейскай Сыбіры. Рэльеф пераважна гарысты. На тэрыторыі рэспублікі месьціцца геаграфічны цэнтар Азіі. Адзначаецца сэйсмаактыўнасьць.

Гістарычны агляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны рэгіён Тану-Ўранхай (кіт. 唐努乌梁海), часткай якога была Тыва, кантраляваўся манголамі з 1207 да 1757 году, калі ім авалодала маньчжурская дынастыя Цын, пад уладай якой Тыва знаходзілася да 1914 году.

Пасьля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—1912 гадоў у Кітаі тувінскія наёны зьвярнуліся па расейскага цара з просьбай аб усталяваньні расейскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тувінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаныя ў склад Енісейскай губэрні. Па рэвалюцыйных падзеях у Расеі ў Туве адбыўся зьезд тувінцаў і расейцаў краю, на якім было прынятае рашэньне пра самавызначэньне Тувы.

У 1921 годзе абвешчаная незалежная Народная Рэспубліка Тану-Тува (з 1926 году — Тувінская Народная Рэспубліка). ТНР кіравалася як камуністычная дзяржава, якая мела камуністычныя грамадзка-палітычныя арганізацыі і адпаведную ўнутраную палітыку (напрыклад, калектывізацыя сялянаў, жорсткае ўрэгуляваньне рэлігійнага жыцьця). У зьнешняй палітыцы дэкляравалася палітычная накіраванасьць да РСФСР (потым, пасьля 1922 году, і на СССР), дачыненьні з суседняй Манголіяй адзначаліся нявызначанасьцю памежнага пытаньня. Захоўвалася нявызначаная палітычная сытуацыя з тагачаснай Кітайскай Рэспублікай, якая прэтэндавала на землі былой Цын і, адпаведна, лічыла Туву часткай уласнай дзяржавы. З пачаткам падзеяў Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі СССР Тува абвясьціла вайну Нямеччыне, ажыцьцяўляла матэрыяльную й грашовую падтрымку арміі СССР.

У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная вобласьць, празь некаторы час гэты статус быў падвышаны да аўтаномнай ССР. У 1991 годзе была ператвораная ў Рэспубліку Тыва. З 1993 году афіцыйная назва — Рэспубліка Тыва.

У 1989 году ў сталіцы рэспублікі — Кызыле — адбыўся масавы фізычны гвалт над расейцамі з боку мясцовага насельніцтва, які быў спынены толькі адмыслова ўведзенымі войскамі.[2]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыва падзяляецца на 2 гарадзкія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) і 17 кажуўнаў.

Іншыя гарады — Туран, Чадан, Шаганар — уваходзяць у склад кажуўнаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва складае 310 460 чал. (2013)[1], шчыльнасьць — 1,84 чал. / км². Удзельная вага гарадзкога насельніцтва складае 53,92%[1]. Нацыянальны склад: тувінцы — 82,0%; расейцы — 16,3%; хакасы — 0,3%[3].

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйная культура тувінцаў — гэта культура качэўнікаў. Дзякуючы свайму адносна ізаляванаму становішчу — адсутнасьці чыгункі, гарам, якія атачаюць тэрыторыю з усіх бакоў, у Туве дагэтуль захаваліся самадастатковыя качэўніцкія гаспадаркі. Тувінцы разводзяць авечак, каней, у Тоджынскім кажуўне захоўваюцца аленегадоўля й паляваньне як асноўны занятак насельніцтва.

Традыцыйная рэлігія тувінцаў — шаманізм, у апошняе дзесяцігоддзе знайшла другое нараджэньне. Зьявіліся шаманскія суполкі, камланьні шаманаў праходзяць у местах як афіцыйныя мерапрыемствы. Адным з адметных фактаў ёсьць тое, што шаманства ў Туве спакойна ўжываецца з ламаізмам. У верасьні 1992 году Далай-лама XIV, які зьяўляецца духоўным лідэрам будыстаў, зрабіў у рэспубліку трохдзённы візыт. Пажыцьцёвы прэзыдэнт шаманаў Тывы — Мангуш Кенін-Лапсан.

Сусьветна вядомы тувінскі гарлавы сьпеў, што стаў неафіцыйным сымбалем рэспублікі. Сярод іншых сымбаляў — каменарэзнае мастацтва, традыцыйныя конныя скачкі, барацьба хурэш.

Тыва знаходзіцца ў самым цэнтры Азіі, у сувязі з чым у ейнай сталіцы ўсталяваны абеліск «Цэнтар Азіі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]