Тулюза (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Тулюза
Toulouse.png
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулюза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасьць: 35 472
Галоўны трэнэр Ален Казанова
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2012—2013 10 месца
Афіцыйны сайт

Тулюза (па-француску: Toulouse Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Тулюза. Клюб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клюб аддаў іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клюб быў рэфундаваны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клюбаў. «Тулюза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які разьмешчаны ў межах горада.

«Тулюза» знаходзіцца ва ўладаньні францускага бізнэсоўцы Аліўе Садрана, які выкупіў клюб пасьля ягонага банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулюза» была перамешчана ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулюза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клюбы гульцоў, як то Фаб’ен Бартэз, Сэдрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мат’ё й Андрэ-П’ер Жыньяка. Бартэз зарэкамендаваў сябе выступаюцца ў клюбе, перш чым пераехаў у «Манака» й «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафэяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клюба ў нацыянальнай зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету, якя дамаглася перамогі хатняга першынства.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўзятары «Тулюзы»

Папярэднік сучаснага клюба «Тулюза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх гульцоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак празь некаторы час асацыяцыя была зноўку рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 траўня 1970 года, ўзяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі й клюба ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу гульцоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім францускім дывізіёне ў сэзоне 1970—1971 гадоў, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клюб аб’явіў пра сваё непасрэднае датычаньне да старога першапачатковага клюба й зьмяніў колеры клюба на гістарычныя фіялетавы й белы. Каманда хутка палепшыла вынікі й у 1982 годзе атрымала павышэньне ў Лігу 1, пасьля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЭФА ў 1984 годзе. Іхным лепшым вынікам на сёньняшні дзень зьяўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сэзону 1986—1987 гадоў і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЭФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пэнальці над клюбам «Напалі», у якой гуляў на той час Дыега Марадона.

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна зьмясьціць 35 472 гледача. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату сьвету.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 27 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Марк Відаль 1991
4 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Жан-Даніель Акпа-Акпро 1992
5 Сьцяг Гвінэі Аб Ісыяга Сыля 1994
6 Сьцяг Францыі ПА Клеман Шантом (ар. «ПСЖ») 1987
7 Сьцяг Даніі Нап Мартын Брайтвайт 1991
8 Сьцяг Францыі ПА Эт’ен Дыдо 1983
9 Сьцяг Ізраілю Нап Эдэн Бэн Басат 1986
10 Сьцяг Францыі Нап Вісам Бэн Едэр 1990
11 Сьцяг Францыі Аб Жанатан Зэбіна (капітан) 1978
13 Сьцяг Польшчы ПА Дамінік Фурман 1992
14 Сьцяг Францыі ПА Пантксі Сыр’е 1980
15 Сьцяг Сэрбіі Аб Ураш Спаіч 1993
16 Сьцяг Францыі Бр Аліўе Бляндэль 1979
17 Сьцяг Марока ПА Адрыен Рэгатэн 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Аргентыны ПА Оскар Трэха 1988
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сэрж Ар’е 1992
20 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Стыў Яго 1992
21 Сьцяг Калюмбіі ПА Абэль Агіляр 1985
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Душан Вешкавач 1986
23 Сьцяг Тунісу Аб Аймэн Абдэнур 1989
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Паўле Нінкаў 1985
25 Сьцяг Францыі Аб Гаэль Вэна 1993
27 Сьцяг Францыі Нап Амаду Сукуна 1992
28 Сьцяг Румыніі ПА Міхай Роман 1984
29 Сьцяг Швайцарыі Аб Франсуа Мубанджэ 1990
30 Сьцяг Францыі Бр Алі Амада 1991
33 Сьцяг Альжыру Нап Мэдзі Фэнуш 1993
40 Сьцяг Францыі Бр Закары Бушэ 1992

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]