Туркмэністан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Туркмэністан
Türkmienistan Riespublikasy
Сьцяг Туркмэністану Герб Туркмэністану
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн
«Independent, Neutral, Turkmenistan State»
Месцазнаходжаньне Туркмэністану
Афіцыйная мова туркмэнская
Сталіца Ашгабад
Найбуйнейшы горад Ашгабад
Форма кіраваньня Прызэдынцкая рэспубліка
Курбангулы Бердымухамэдаў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
52 месца ў сьвеце
488 100 км²
4,9
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
112 месца ў сьвеце
5 110 000
10,5/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
86 месца ў сьвеце
$30,332 млрд
$5756
Валюта Туркмэнскі манат (TMM)
Незалежнасьць
— ад СССР

27 кастрычніка 1991 году
Дамэн верхняга ўзроўню .tm
Тэлефонны код +993
Мапа Туркмэністану

Туркмэністан (па-туркмэнску: Türkmienistan), афіцыйны назоў Туркмэнская Рэспубліка (Türkmienistan Riespublikasy) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі. Мяжуе з Аўганістанам і Іранам на поўдні, Казахстанам і Ўзбэкістанам на поўначы, абмываецца Касьпійскім морам на захадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1 тысячагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі Туркмэністану існавала дзяржава Маргіяна.

У 6—4 стагодзьдзях да н. э. тэрыторыя была пад уладай іранскіх Ахэмэнідаў, затым Аляксандра Македонскага.

З 3 стагодзьдзі да н. э. — у складзе Парфянскага царства, пазьней у дзяржаве Сасанідаў.

У 5—8 стагодзьдзях падвяргаўся нашэсьцям эфталітаў, цюрак, арабаў. Насельніцтва ўдзельнічала ў антыарабскім паўстаньні Муканы.

У 9—10 стагодзьдзях у дзяржавах Тахірыдаў, Саманідаў.

Да 11 стагодзьдзя тэрыторыя Туркмэністану заваяваная агузамі.

У 11—13 стагодзьдзях у Сэльджуцкай дзяржаве, Харэзме.

У пачатку 13 стагодзьдзі была заваяваная манголамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ільханаў. Затым у дзяржаве Тымурыдаў.

З 16—17 стагодзьдзяў у Хівінскім і Бухарскім ханствах.

У 18691885 гадох далучаная да Расеі (Закасьпійская вобласьць).

У лістападзе — сьнежні 1917 году ўсталяваная савецкая ўлада. Асноўная частка тэрыторыі ўвайшла ў Туркестанскую АССР. 27 кастрычніка 1924 году ўтвораная Туркмэнская ССР.

У кастрычніку 1990 году Вярхоўны Савет Туркмэнскай ССР заснаваў пост прэзыдэнта рэспублікі. У кастрычніку 1991 году прынята Дэклярацыя аб незалежнасьці, зацьверджаны назоў дзяржавы — Рэспубліка Туркмэністан.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 26 верасьня 2008 у Туркмэністане дзейнічала канстытуцыя, прынятая 18 траўня 2002 году, якая ўсталёўвала два заканадаўчыя органы.

Першы — прызначаемы прэзыдэнтам хальк масляхаты (Народная рада, 2507 чальцоў) — складаўся з прэзыдэнта, дэпутатаў мэджліса, прадстаўнікоў судовай улады, міністраў, галоў органаў рэгіянальнага самакіраваньня (абласьцей — вэляятаў і раёнаў — этрапаў), прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, старэйшын. Хальк масляхаты абмяркоўваў пытаньні агульнадзяржаўнай палітыкі (занясеньне зьмен у Канстытуцыю, правядзеньне выбараў і рэфэрэндумаў, зацьвярджэньне праграм разьвіцьця краіны, вызначэньне дзяржаўнай мяжы і адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Туркмэністану і г. д.). Сэсіі меліся праводзіцца не радзей аднаго разу на год. Пажыцьцёвым старшынём халь масляхаты быў прызначаны Сапармурат Ніязаў (Туркмэнбашы). Стварыць гэты орган улады (які стаўся па сутнасьці яе «чацьвертай галіной») Ніязаў вырашыў пасьля зьдзейсьненага на яго пакушэньня. Туркмэнбашы меркаваў, што ягоным палітычным супернікам будзе цяжэй змагацца з двума з паловай тысячамі сябраў «народнае рады», чым з 50 парлямантарамі[1].

Другі заканадаўчы орган — мэджліс (парлямэнт, 50 чальцоў). Дэпутаты абіраліся на 5 гадоў у аднамандатных акругах. Кампэтэнцыя мэджліса — прыняцьце законаў. Практычна ўсё яго паўнамоцтвы за кіраваньнем Ніязава перайшлі да хальк масляхаты.

У сьнежні 1999 хальк масляхаты абьвясьціў Сапармурата Ніязава бестэрміновым прэзыдэнтам, які мае права перавыбірацца колькі заўгодна разоў.

У лютым 2001, у дзень свайго 61-годзьдзя, Ніязаў назваў прыкладную дату свайго сыходу з пасту прэзыдэнта — 2010. Перад гэтым на працягу 2000 ён больш чым на 70% абнавіў склад ураду і прэзыдэнцкай адміністрацыі, зьмяніў каля дзесяці віцэ-прэм’ераў, правёў маштабныя чысткі ў Цэнтрабанку, МЗС, міністэрствах сельскай гаспадаркі і адукацыі, сілавых ведамствах. У 2001 ізноў пачаліся чысткі сярод віцэ-прэм’ераў, у сілавых ведамствах, Цэнтрабанку, мытні, у кіраўніцтве чыгункамі.

У жніўні 2002 хальк масляхаты абвясьціў Сапармурата Ніязава пажыцьцёвым прэзыдэнтам і пераназваў у яго гонар месяцы году і дні тыдня. Яшчэ адным новаўвядзеньнем стала новае дзяленьне жыцьцёвага цыклу чалавека на ўзросты. Паводле новага вымярэньня, узрост паміж 61 і 73 гадамі названы «ўзростам натхненьня».

У лістападзе 2002 у краіне было абьвешчана аб выкрыцьці змовы жменькі замежных тэрарыстаў з мэтай замаху на Туркмэнбашы, пачалася новая хваля рэпрэсіяў. Падчас сьледзтва былі арыштаваныя старшыня парлямэнту, кіраўнікі МЗС, сілавых міністэрстваў, некалькі губэрнатараў. У 2003 былі звольненыя ўсе кіраўнікі сілавых ведамстваў, уключаючы Генпракуратуру.

У 2005 падчас новай чысткі былі пазбаўленыя сваіх пастоў людзі, якія лічыліся пераемнікамі Ніязава — яго намесьнік у хальк масляхаты Рэджэп Сапараў (асуджаны на 20 гадоў) і віцэ-прэм’ер Елы Курбанмурадаў. 24 кастрычніка 2005 хальк масляхаты поўным складам (2506 чалавек) адхіліў законапраект Ніязава аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў у 2009 годзе. Пасьля гэтага Ніязаў прапанаваў лічыць, што прыняцьце закона проста адкладзена да сьнежня 2009.

10 красавіка 2006 году Туркмэнбашы адправіў на пэнсію Генпракурора Туркмэністану Курбанбыбі Атаджанаву, пост заняў яе былы першы намесьнік Мухэмэтгулы Агшукаў. Атаджанава займала пост 11 гадоў. За гэты пэрыяд яна стала «выкрывальнікам» давераных асобаў, такіх як Елы Курбанмурадаў, Рэджэп Сапараў і шматлікіх іншых, якія нібыта «абразілі Туркмэнбашы здрадай».

Пасьля сьмерці Сапармурата Ніязава краіну ачоліў Курбангулы Бердымухамэдаў, які ўзяў курс на большую адкрытасьць і дэмакратызацыю Туркмэністану. Увесну 2008 году ён абвясьціў пра пачатак глыбокіх пераўтварэньняў, якія ахапілі ўсе сфэры жыцьця туркмэнскае дзяржавы і грамадзтва. А ў красавіку Бердымухамэдаў заявіў пра намер зьмяніць канстытуцыю.

Новая канстытуцыя была прынятая 26 верасьня 2008 году. Яна скасавала найвышэйшы прадстаўнічы і заканадачы орган улады хальк масляхаты (народны савет), 2507 чальцоў якога асабіста прызначаліся Туркмэнбашы. Паводле канстытуцыі быў абвешчаны прынцып шматпартыйнасьці, а ўся заканадаўчая ўлада цяпер належыць парлямэнту. Колькасьць дэпутатаў мэджлісу павялічана з 50 чалавек да 125 — яны абіраюцца па тэрытарыяльных акругах тэрмінам на пяць гадоў. Парлямэнт прымае законы, уносіць зьмены ў канстытуцыю і законы, зацьвярджае дзяржаўны бюджэт і справаздачу пра яго выкананьне, прызначае выбары прэзыдэнта краіны і дэпутатаў мэджлісу, ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дамовы, разглядае пытаньні міру і бясьпекі. Таксама дэпутатам перададзеныя паўнамоцтвы па канстытуцыным наглядзе. Мэджліс дае тлумачэньне законаў, а таксама вызначае адпаведнасьць/неадпаведнасьць канстытуцыі нарматыўна-прававых актаў органаў дзяржаўнае ўлады. Мэджліс прымае рашэньне пра датэрміновае вызваленьне прэзыдэнта ад пасады з прычыны хваробы, а таксама прызначае ў такім выпадку асобу, якая будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта. Захавалася правіла пра немагчымасьць выконваючага абавязкі прэзыдэнта ўдзельнічаць у выбарах. Адна з асноўных зьменаў, якая датычыцца прэзыдэнта, заключаная ў тым, што прэзыдэнтам можа стаць ня толькі туркмэн, як было вызначана папярэдняй канстытуцыяй. Аднак існуе «цэнз аседласьці», паводле якога кандыдатам на найвышэйшы пост можа стаць толькі чалавек, які стала пражывае на тэрыторыі краіны апошнія 15 гадоў. Кіраўнік дзяржавы абіраецца непасрэдна народам Туркмэністану тэрмінам на пяць гадоў і заступае на пасаду неадкладна пасьля прынясеньня ім прысягі[1].

Новую рэдакцыю канстытуцыі прыняў хальк масляхаты. Гэта стала яго апошнім рашэньнем — на тым жа паседжаньні народная рада была распушчаная.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле адміністрацыйнага дзяленьня Туркмэністан падзяляецца на горад Ашгабад і 5 вэляятаў — Ахальскі (сталіца — Энэў), Бальканскі (Бальканабад), Дашагузскі (Дашагуз), Лебапскі (Туркмэнабад), Марыскі (Мары). Горад Ашгабад зьяўляецца асобнай адміністрацыйнай адзінкай і не ўваходзіць у склад якога-небудзь вэляята. Вэляяты дзеляцца на этрапы (раёны) і гарады.

Адміністрацыйная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 годзе тэрыторыя сучаснага Туркмэністану ўваходзіла ў склад Закасьпійскай вобласьці (сталіца — Ашгабад) і Бухарскага эмірата. У 1919 годзе была ўтвораная Туркестанская Савецкая Фэдэратыўная Рэспубліка з цэнтрам у Ташкенце, куды ўвайшла вялікая частка Туркмэністану. Сам Туркмэністан як асобная адміністрацыйная адзінка, быў вылучаны ў ёй у 1921 годзе ў выглядзе Туркмэнскай вобласьці. Пасьля ліквідацыі Бухарскай НСР у 1924 годзе, яе заходнія раёны былі аб’яднаныя з Туркмэнскай вобласьцю ў Туркмэнскую ССР.

Туркмэнская ССР першапачаткова дзялілася на акругі: Керкінскі, Ленінскі (пазьней — Чарджуйскі), Мэрвскі, Палтарацкі (пазьней — Ашхабадзкі) і Ташаўзкі. У 1939 годзе было ўведзена абласное дзяленьне на Ашгабадзкую, Краснаводзкую, Марыскую, Ташаўзкую, Чарджаўскую вобласьці.

У 1943 годзе была ўтвораная Керкінская вобласьць, якая праіснавала да 1947, і ліквідаваная Краснаводзкая вобласьць. У 1952 Краснаводзкая вобласьць была адноўленая, але ў 1955 годзе зноў ліквідаваная. У 1959 годзе была ліквідаваная Ашгабадзкая вобласьць. У 1963 годзе ліквідуюцца Марыская, Ташаўзкая і Чарджаўская вобласьці, але ўжо ў 1970 годзе яны аднаўляюцца. У 1973 годзе аднаўляюцца таксама Ашгабадзкая і Краснаводзкая вобласьці. У 1988 годзе Ашгабадзкая і Краснаводзкая вобласьці ізноў ліквідуюцца. У 1991 годзе на тэрыторыі былой Краснаводзкай вобласьці ўтвараецца Бальканская вобласьць з цэнтрам у Нябіты-Дагу.

У 1992 на тэрыторыі былой Ашгабадзкай вобласьці ўтвараецца Ахалскі вэляят са сталіцай спачатку ў Ашгабадзе, а пазьней у Энэве. Бальканская і Марыская вобласьці пераназываюцца, адпаведна, у Бальканскі вэляят і Марыскі вэляят. Ташаўзкая вобласьць становіцца Дашагускім вэляятам, Чарджаўская — Лебапскім вэляятам.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сельскай гаспадарцы, занята каля 30% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамысловасьці — прыкладна 40%, у сфэры паслуг — каля 30%.

Галоўным прыродным багацьцем Туркмэністана зьяўляецца прыродны газ. Здабыча нафты і газу і іх наступны экспарт — вядучая галіна эканомікі. Таксама важкія сфэры — лёгкая індустрыя, у першую чаргу тэкстыльная прамысловасьць, аграрны сэктар.

Экспарт — галоўнае месца займае газ, нафта і нафтапрадукты, а таксама электраэнэргія, тавары баваўнянай группы, дываны і дывановыя вырабы. Экспарт дасягнуў амаль 4,4 млрд даляраў ЗША.

Імпарт — машыны і абсталяваньне (для нафтагазавай галіны), вугаль, хімічныя прэпараты, лекі і іншае. Імпарт быў на ўзроўні 2,4 млрд даляраў ЗША.

Па афіцыйных зьвестках, тэмпы эканамічнага росту ВУП склалі ў 1999 — 16%, 2000 — 18%, 2001 і 2002 — па 20%, 2003 — 17%, 2004 — 21%.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Туркмэністані расьце вельмі хуткімі тэмпамі. Па перапісе 1979 году наяўнае насельніцтва краіны складала 2759 тысяч, па перапісе 1989 году – 3534 тысячы, па перапісе 1995 году — 4481 тысячу чалавек. Працягваецца бурны рост насельніцтва і пасьля перапісу 1995 году, да пачатку 2000 — 5200 тысяч, да пачатку 2001 — 5369,4 тысячы, на 1 траўня 2001 — 5410 тысяч, на 1 жніўня 2001 — 5478,9 тысячы чалавек. Пры гэтым расьце колькасьць толькі тытульнай нацыянальнасьці.

Яшчэ ў царскія часы (перапіс 1897 году ў Закасьпійскай вобласьці) расейцы (разам з украінцамі і беларусамі) складалі тут 8,7%. Да 1926 году доля расейцаў засталася ранейшай, склаўшы 7,7% (без украінцаў і беларусаў). У 1939 годзе доля расейцаў дасягнула піку — 18,6%, пры гэтым туркмэны складалі 59,2% насельніцтва. Пасьляваенны пэрыяд стаў часам падзеньня долі расейцаў, у 1959 году яны склалі 17,3% (паніжэньне іх долі ў 19391959 гадах тлумачыцца землятрусам 1947 году ў Ашгабадзе, у якім загінулі да 100 тысяч чалавек), а ў 1989 годзе — 9,5%. Доля туркмэн вырасла да 1989 году да 72%, наблізіўшыся да ўзроўню 1926 году (73,2%). У апошняе дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя доля туркмэн працягвала расьці. У 1995 годзе яны склалі 77% усяго насельніцтва, а расейцы — 6,7%. Здавалася б, доля туркмэн стала рэкордна высокай, перавысіўшы нават адпаведны ўзровень у царскім перапісе 1897 году. Але ў пачатку 2001 году ў краіне былі апублікаваныя самыя апошнія зьвесткі аб этнічным складзе насельніцтва, якія перасягнулі ўсе чаканьні. Апублікаваныя яны былі самім прэзыдэнтам Сапармуратам Ніязавым у дакладзе перад Народнай Радай Туркменістана 18 лютага 2001 году. «У Туркмэністане прадстаўлена больш за сорак народаў. Мы зь імі жывем у міры і згодзе. 3% насельніцтва краіны — узбэкі, 2% — расейцы. Карэнная нацыя — туркмэны — складае 91%», — сказаў Туркмэнбашы па паведамленьні газэты «Нэўтральны Туркмэністан» (ад 14 красавіка 2001).

Такім чынам, з пачатку 1989 году па пачатак 2001 году ў Туркмэністане колькасьць туркмэн узрасла ўдвая (з 2,5 да 4,9 мільёнаў), а колькасьць расейцаў — паменшылася ўтрая (з 334 тысяч засталося ледзь больш 100 тысяч).

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Туркмэністансховішча мультымэдыйных матэрыялаў