Туркоўская Слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Туркоўская Слабада
трансьліт. Turkoŭskaja Slabada
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Варатынскі
Насельніцтва: 59 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213836
СААТА: 7208816081
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 29°37′52″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 29.63111° у. д. / 53.02694; 29.63111Каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 29°37′52″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 29.63111° у. д. / 53.02694; 29.63111
Туркоўская Слабада на мапе Беларусі ±
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Турко́ўская Слабада́[1] (па-расейску: Турковская Слобода) — вёска ў Варатынскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы БабруйскЖлобін за 3 км ад чыгуначнае станцыі Амельня на лініі БабруйскЖлобін.

Назоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў, верагодна, паходзіць ад уласнага імя Тур і тыпу паселішча слабада.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1744 годзе згадваецца як Туркоўская Слабада (інакш - Сенякі) ў складзе маёнтка Туркі ва ўласнасці ў Скарынаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1897 годзе — вёска Туркі-Слабада Туркоўскае воласьці Бабруйскага павету, 71 двор, 86 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 75 двароў і 445 жыхароў, збудаваная драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква. У 1917 годзе — 74 двары, 431 жыхар, а ў 1926 годзе — 101 двор і 500 жыхароў. У 1932 годзе створаны калгас «Чырвоны барацьбіт», у вёсцы працаваў млын. Напачатку 1997 году было 43 двары, у якіх жыло 86 чалавек.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 59 жыхароў
  • 2007 год — 68 жыхароў, 34 двары[3]
  • 1999 год — 75 жыхароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У вёсцы дзейнічае драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква (пачатак ХХ стагодзьдзя).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
  2. ^ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 84, с. 16v.
  3. ^ Туркаўская Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 211.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туркоўская Слабада // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — с. 596

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Туркоўская Слабадасховішча мультымэдыйных матэрыялаў