Тучынка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тучынка (налева), 1941—44 рр.

Тучынка, Тучынскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, з паўночнага боку Ракаўскага шляху. На тэрыторыі прадмесьця знаходзілася вялікая колькасьць цагельных заводаў, таму яго часта называлі Цагельняй[1].

Цагельня, 1932 р.

На паўднёвы захад ад Тучынкі пачынаецца Мядзьведжына, на поўнач — Кальварыя, па паўночны ўсход — Татарская Слабада, на паўднёвы ўсход — Раманаўская Слабада[2][3].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ўрочышча Тучынкі сьведчыла пра наяўнасьць у гэтай мясцовасьці значнай колькасьці невялікіх азёраў і сажалак[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жылы дом на Тучынскім завулку, 1939 р.

У пачатку XX ст. Тучынка ўваходзіла ў пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзіў Ракаўскі тракт[5].

За часамі нямецкай акупацыі ў Тучынцы праводзіліся масавыя расстрэлы жыдоў.

У 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вуліцаў Харкаўскай — Берута — Верашчагіна — жылой забудовы назвы «Тучынскі»[6]. Апроч таго, гістарычную назву захаваў Тучынскі завулак, які злучае вуліцы Кальварыйскую і Максіма Танка.

Старыя адрасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тучынка, 12. Цагельны завод Я. Файна і З. Шэкта. Гаспадары яго пачыналі саматужнікамі прадпрымальнікамі. У 1899 року аб’ядналіся дзеля будаваньня цагельні побач з заводам Рубенчыка. Работы расьцягнуліся на два рокі.
  • Тучынка, 37. Цагельны завод Ш. Рубенчыка, заснаваны ў 1901 року на базе саматужнай вытворчасьці. Меў 16-камэрную печ Гофмана[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 231.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 196—197.
  3. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 550—551.
  4. ^ ГісГісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254.
  6. ^ Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена(недаступная спасылка), Минск-Новости, 25.08.2009 г.
  7. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254—255.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]