Тыкоцінская мынца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тыко́цінская мынца дзейнічала з 1566 году ў мястэчку Тыкоцін (Польшча). Біла паўгрош літоўскі й грош літоўскі.

Адметная адзнака мынцы — пад Пагоняю зьмешчаны герб «Ястрабец» (падкова, перакуленая рожкамі ўверх, у сярэдзіне — роўнаканцовы крыж), што належаў падскарбію Яну Лютамірскаму.