Тыльвіцкія Фальваркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыльвіцкія Фальваркі
польск. Folwarki Tylwickie
Тыльвіцкія Фальваркі
Мясцовая назва: Подваркі Тыльвіцкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 164 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′7″ пн. ш. 23°25′35″ у. д. / 53.01861° пн. ш. 23.42639° у. д. / 53.01861; 23.42639Каардынаты: 53°1′7″ пн. ш. 23°25′35″ у. д. / 53.01861° пн. ш. 23.42639° у. д. / 53.01861; 23.42639
Тыльвіцкія Фальваркі на мапе Польшчы
Тыльвіцкія Фальваркі
Тыльвіцкія Фальваркі
Тыльвіцкія Фальваркі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тыльві́цкія Фальва́ркі (па-польску: Folwarki Tylwickie, на мясцовай беларускай гаворцы: По́дваркі Тыльві́цкі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў. Паводле мясцовай легенды ў 17 ст. навакольле Фальваркаў наведала эпідэмія і мясцовыя жыхары хаваліся ў лесе. Над крыніцай пабудавалі невялікую капліцу, што быццам ўратавала іх ад хваробы. На пачатку 18 ст. (праўдападобна ў 1710 г.) у ўрочышчы Пяценка была пабудаваная царква сьв. Параскевы (захавалася па сёньняшні дзень)[4]. У міжваенны пэрыяд Тыльвіцкія Фальваркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 324 жыхароў (109 каталікоў і 215 праваслаўных, 114 чалавек лічылася палякамі, 210 беларусамі)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 58
  3. ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 верасьня 2015 г.
  4. ^ Рыгор Сасна(be) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Białystok 2001, с. 89-92 (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 16 верасьня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.