Тымаці Снайдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тымаці Снайдэр[1] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569–1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[2]

1 траўня 2010 у выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569–1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.

19 траўня у Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У беларускамоўных крыніцах клясычным правапісам часьцей сустракаецца іншы варыянт напісаньня — Тыматы Снайдэр
  2. ^ Уладзімер Арлоў, Захар Шыбека. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // «Дзеяслоў» №11, 2004-07.
  3. ^ Н. Грышкевіч. Тыматы Снайдэр у Менску // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2010.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]