Тым Данкан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тымаці Тэадор Данкан (па-ангельску: Timothy Theodore Duncan; нар. 25 красавіка 1976, Санта-Крус, Амэрыканскія Віргінскія астравы) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які скончыў кар’еру. На працягу ўсіх 20 гадоў сваёй гульнявой кар’еры выступаў за Сан-Антоніё Спэрз у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.