Тып 59

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тып 59

Тып танка: сярэдні танк
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Выкарыстаньне: Кітай, Віетнам, Альбанія
Гісторыя вытворчасьці:
Вытворца: Кітай
Гады вытворчасьці: 19581980
Усяго выраблена: 9500
Памеры:
Маса, т: 36
Даўжыня, мм: 604
Шырыня, м: 3,27
Вышыня, м: 2,59
Браня:
Тып брані: сталёвая катаная й адліваная гамагенная
Лоб корпусу (верх), мм: 100
Лоб корпусу (ніз), мм: 100
Борт корпусу, мм: 80
Карма корпусу, мм: 30—45
Дах корпусу, мм: 30
Дно корпусу, мм: 20
Лоб вежы, мм: 200
Борт вежы, мм: 80
Карма вежы, мм: 65
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 100 мм наразная гармата
Боекамплект гарматы: 34
Кулямёт: 1 × 12,7-мм Тып 54,
2 × 7,62-мм Тып 59Т
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: V-вобразны
12-цыліндравы дызэльны вадкаснага астуджэньня
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 520
Хуткасьць па шашы, км/г: 48
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 0,8
Пераадольваемы роў, м: 2,7
Пераадольваемы брод, м: 1,3
Выявы ў Вікісховішчы

Тып 59 (па-кітайску: 59式) — кітайскі сярэдні танк 1950-х гадоў, створаны на аснове савецкага Т-54.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня грамадзянскае вайны ў 1949 году кітайскае войска было рэгулярнае, аднак жа вялікая частка ўзбраеньня была маральна састарэлае ці тэрмінова патрабавала рамонту. Гэта датычыцца й кітайскіх танкаў пэрыяду Другое сусьветнай вайны, вырабленым амэрыканцамі ці японцамі. Неўзабаве ў Кітай з СССР была пастаўлена вялікая колькасьць вайсковае тэхнікі, у тым ліку Т 34 85, 100-мм самаходная артылерыйская ўсталёўка СУ-100 і бронетранспартэры БТР-40 і БТР-152. Напачатку 1950-х гадоў рушылі ўсьлед новыя пастаўкі вялікай колькасьці тэхнікі, гэтым разам — галоўным чынам танкаў Т-54, вытворчасьць якіх была пазьней наладжана Кітаем пад пазначэньнем Тып 59. Першыя зробленыя ў Кітаі танкі былі слаба абсталяваныя — адсутнічала сыстэма стабілізацыі 100-мм гарматы і прыбора начнога бачаньня. Аднак пазьней гэтыя танкі былі абсталяваны поўным наборам ІЧ ПНВ для камандзіра, наводчыка й кіроўцы, а таксама сыстэмаю стабілізацыі гарматы. Усталяваныя ў насавой частцы танку й спараныя з гарматаю 7,62-мм кулямёты мелі пазначэньне Тып 59Т, а 12,7-мм савецкі кулямёт ДШКМ, усталяваны ў раёне люка, атрымаў пазначэньне Тып 54. Брытанская кампанія MEL паставіла невялікую колькасьць прыбораў начнога бачаньня для танку Тып 59, уключаючы пэрыскоп кіроўцы й прыцэлы для камандзіра ды наводчыка. Пазьней шмат такіх танкаў бачылі зь лязэрным далямэрам, усталяваным знадворку, над маскаю гарматы — на вельмі ўразьлівым для стралковай зброі й аскепкаў месцы.

Далейшае разьвіцьцё танка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На зьмену танку Тып 59 прыйшоў Тып 69, пабудаваны на той жа базе. Галоўным яго адрозьненьнем зьяўлялася ўжываньне 100-мм гладкаствольнае гарматы замест 100-мм наразное гарматы. Далей зьявіўся Тып 79, які выпускаўся ў параўнальна невялікіх колькасьцях у 1980-х гадах (фактычна зьяўляўся танкам Тып 69 са 105-мм наразною гарматаю й малаважнымі зьменамі трансьмісіі й рухавіка). Але да таго часу гэтыя танкі ўжо пасьпелі вычарпаць свой рэсурс, у выніку чаго паралельна з выпускам танку Тып 79 Кітай пачаў праектаваньне новага танку. Гэтым танкам стаў танк Тып 80, які зьявіўся ў 1988 годзе.

На ўзбраеньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тып 59 у масавай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты танк можна ўбачыць у папулярнае онлайн-гульні World of Tanks, а таксама ў некаторых шутарах і стратэгіях. Зрэшты, варта адзначыць, што адлюстраваньне характарыстыкаў тэхнікі ў гульнях часьцяком далёка ад рэчаіснасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]