Т’ягу Сылва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тыяга Сылва»)
Т’ягу Сылва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1984(1984-09-22)[1][2] (39 гадоў)
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2006
2007—2009
2009—2012
2012—2020
2020—
Пэдрабранка
Жувэнтудэ
Порту
Дынама Масква
Флумінэнсі (арэнда)
Флумінэнсі
Мілян
Пары Сэн-Жэрмэн
Чэлсі
25 (3)
35 (3)
0 (0)
0 (0)
14 (0)
50 (6)
93 (5)
204 (9)
105 (7)
Зборныя
2008— Бразылія 113 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 сьнежня 2022.

Т’я́гу Эмілія́ну да Сы́лва (па-партугальску: Thiago Emiliano da Silva; нарадзіўся 22 верасьня 1984 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай дарослай камандай Т’ягу Сылвы быў «Жувэнтудэ», неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразыльскіх легіянэраў[3]. Т’ягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 году. У Расеі Т’ягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флумінэнсі». Ён стаў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дайсьці да фіналу Кубку Лібэртадорэс у 2008 годзе.

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2008 году Т’ягу далучыўся да «Міляну» за 10 мільёнаў эўра[4]. Дэбютаваў за клюб ў таварыскай гульні супраць «Гановэру-96»[5]. Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сэзону 2009—2010 гадоў[6]. У цэлым правёў сэзон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 году гульцом зацікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але «Мілян» адмовіў гішпанцам у продажы. 18 траўня 2011 году гулец падоўжыў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[7].

«Пары Сэн-Жэрмэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 ліпеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 5 гадоў[8][9]. Паводле дамовы гадавая заробная плата гульца склала 12 мільёнаў эўра. У першым сэзоне выступаў за францускі клюб каманда сталася чэмпіёнам Францыі.

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Т’ягу Сылва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 году ў склад алімпійскай зборнай Бразыліі. Ён быў адным з двух гульцоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдыньню. Да Алімпіяды Сылва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць зборнай Сынгапуру й Віетнаму.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Флумінэнсі»:

«Мілян»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Чэлсі»:

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в THIAGO SILVA emiliano da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Thiago Emiliano da Silva // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Derlei leads Dinamo influx. UEFA
  4. ^ Thiago Silva è del Milan È lui l'erede di Maldini. Corriere della Sera
  5. ^ Sheva… 2 Times Pippo. AC Milan
  6. ^ Siena 1–2 Milan: Pato Bags Brace As Rossoneri Make Positive Start(недаступная спасылка). Goal.com
  7. ^ Thiago 2016! AC Milan
  8. ^ AC Milan comunicato ufficiale. AC Milan
  9. ^ Thiago Silva au Paris Saint-Germain. PSG.fr

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]